Праект «Праз церні да зорак» («Per aspera, Ad astra»).
Мэта праекта: папулярызацыя навуковых гістарычных школ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія склаліся за яго стогадовую гісторыю.
Змест праекта: стварэнне збору дакументаў аб фарміраванні навуковых гістарычных школ у БДУ. Прадстаўленне малавядомых фактаў аб фарміраванні і развіцці ўніверсітэта. Арганізацыя віртуальнай выстаўкі ў сацыяльных сетках "УКантакце" (https://vk.com/gistfak), "Facebook" (https://www.facebook.com/gistfak) і "Instagram" (https://www.instagram.com/hist.bsu). Публікацыя серыі падкастаў у інтэрнэце. Стварэнне відэапраекта, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі Альма Матэр.
Аўдыягід "100 гадоў БДУ" для аўтобуса № 100 г. Мінска.
Мэта праекта: пазнаёміць жыхароў і гасцей Мінска з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Змест праекта: распрацоўка экскурсіі для аўтобуса № 100 па маршруце "Плошча Незалежнасці" - "Акадэмія навук". Пасажыры знаёмяцца з гісторыяй фарміравання і развіцця БДУ, выдатнымі вучонымі, з навучальнымі і жылымі карпусамі студэнцкага гарадка ў розныя перыяды дзейнасці універсітэта.
Відэафільм «Пічэта В.І. Жыццё і лёс».
Мэта праекта: пазнаёміць гледачоў з біяграфіяй і навуковай дзейнасцю першага рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У.І. Пічэты.
Змест праекта: у дакументальным відэафільме прадстаўлены малавядомыя факты з жыцця сям'і У.І. Пічэты, яго ўспаміны пра дзяцінства, юнацтва, студэнцкія гады. Асобная ўвага нададзена станаўленню У.І. Пічэты як вучонага і яго дзейнасці на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пешаходная экскурсія «БДУ ў 20-30 гг. XX ст.»
Мэта праекта: пазнаёміць жыхароў і гасцей Мінска з гісторыяй адукацыі і развіцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Змест праекта: аднаўленне значных, але малавядомых фактаў з гісторыі ўніверсітэта з прыцягненнем унікальных архіўных дакументаў і фотаматэрыялаў для распрацоўкі экскурсійнага маршруту.
Універсітэцкая эстафета "Полымя ведаў".
Мэта праекта: папулярызацыя гісторыі БДУ з моманту яго заснавання ў 1921 г. і па сучасны час.
Змест праекта: ідэя яднання 20 факультэтаў і адукацыйных інстытутаў, а таксама Юрыдычнага каледжа і Ліцэя БДУ, умацавання сувязі пакаленняў і выказвання падзякі стваральнікам і сучаснікам БДУ. У эстафеце прынялі ўдзел кіраўніцтва ўніверсітэта, яго структурны падраздзяленняў, прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый. Удзельнікі рухаліся па маршруце ад першага будынка Універсітэта ў 1921 г. (вул. Чырвонаармейская 6) да сучаснага Галоўнага корпуса ўніверсітэта (пр. Незалежнасці 4) з прыпынкамі ў значных і памятных месцах універсітэта. Удзельнікі бегавой эстафеты пранеслі паходню і сімволіку БДУ.
Агульнанацыянальны круглы стол.
Мэта праекту: абмеркаванне актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Змест праекта: на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта моладзь сярэдніх і сярэдніх спецыяльных дзяржаўных устаноў адукацыі прыме ўдзел у дыскусійных пляцоўках у on-line фармаце. Тэрміны выканання: май, верасень, лістапад 2022 г.
Усебеларускі маладзёжны гістарычны форум "Гістарычная памяць у жыцці сучаснай моладзі".
Мэта праекту: вызначэнне метадаў папулярызацыі нацыянальнай гісторыі і культуры сярод моладзі Рэспублікі Беларусь.
Змест праекта: трохдзённае мерапрыемства аб'яднае думкі і погляды сучаснай моладзі сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў у Рэспубліцы Беларусь у фарміраванні гістарычнай памяці і патрыятызму ў моладзі. У рамках праекта будуць абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння ў пытаннях захавання гістарычнай памяці паміж навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.
Тэрмін выканання: чэрвень 2022 г.