У 2021 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта распрацаваў праект «Дыялог культур і рэлігій», прысвечаны пытанням вывучэння гісторыі, захавання культурнай спадчыны, міжканфесіянальнага і міжэтнічнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь.
У рамках праекту студэнты і выкладчыкі БДУ наведваюць храмы, манастыры, рэлігійныя і сацыяльныя цэнтры, майстэрні, культавыя арганізацыі, навучальныя ўстановы праваслаўнай, каталіцкай, іудзейскай і мусульманскай канфесій. Арганізавана работа дыскусійных пляцовак, круглых сталоў, канферэнцый для абмеркавання пытанняў выкладання рэлігіязнаўства ў духоўных і свецкіх установах адукацыі, рэстаўрацыі і рэканструкцыі архітэктурных збудаванняў, захавання і экспанавання прадметаў рэлігійнага культу, перспектывах развіцця паломніцкага турызму, падтрымання шматвяковых традыцый талерантнасці.
Мэта праекта: пазнанне культуры і традыцый рэлігійных абшчын вядучых канфесій Рэспублікі Беларусь, нацыянальнае яднанне народа, захаванне і папулярызацыя духоўных каштоўнасцей сучасных беларусаў.
Задачы праекта:
- Наведванне рэлігійных помнікаў вядучых канфесій Рэспублікі Беларусь.
- Правядзенне дыскусійных пляцовак і круглых сталоў.
- Прыцягнуць увагу насельніцтва да неабходнасці фармавання цэласнага ўяўлення аб рэлігійных канфесіях, прадстаўленых у Беларусі.
- Раскрыццё патэнцыялу паломніцкага турызму.
- Папулярызацыя культурнай, маральнай і гістарычнай спадчыны традыцыйных для Беларусі рэлігійных канфесій.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і вядучых рэлігійных канфесій у Рэспубліцы Беларусь.