Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Гурткі

(кіраўнік – выкладчык Курловіч-Бяляўская П.С.)


arch logoСтудэнцкі гурток пры кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін быў заснаваны ў 2004 г. выкладчыкам кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, магістрам археалогіі В.С. Абухоўскім. У розныя гады Археалагічным гуртком кіравалі дацэнт, к.г.н. М.М. Чарняўскі, дацэнт, к.г.н. А.У. Вайтовіч (Зуева), выкладчык У.А. Плавінскі. У цяперашні час кіраўніком гуртка з’яўляецца выкладчык П.С. Курловіч-Бяляўская.

Мэты і задачы дзейнасці:
- Павышэнне прафесійнага ўзроўня студэнтаў, якія цікавяцца археалогіяй;
- Папулярызацыя археалогіі ў студэнцкім асяродку;
- Фармаванне і развіццё ў студэнтаў навыкаў правядзення самастойных навуковых даследванняў і прэзентацыі атрыманых вынікаў;
- Арганізацыя і курыраванне студэнцкіх праектаў, звязаных з археалогіяй, а таксама вывучэннем, аховай і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- Правядзенне лекцыйных і практычных заняткаў вядучымі айчыннымі і замежнымі спецыялістамі па разнастайных пытаннях археалогіі і сумежных дысцыплін;
- Праца студэнтаў з археалагічнымі артэфактамі (заняткі па ахеалагічнаму матэрыялазнаўству, археалагічнаму малюнку, камеральнай апрацоўцы артэфактаў);
- Падрыхтоўка студэнтаў да самастойных палявых даследванняў (выязныя заняткі па тапаграфічнай здымцы, падрыхтоўка і правядзенне археалагічных разведак, удзел у археалагічных экспедыцыях, як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за яе межамі);
- Апрабацыя вынікаў навукова-даследчай працы, падрыхтоўка студэнтаў да ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, стварэнне навуковых і навукова-папулярных публікацый;
- Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю археалогіі і гісторыка-культурнай спадчыны.

Планы на будучыню:
- Пашырэнне тэматыкі заняткаў;
- Прыцягванне большай колькасці студэнтаў для ўдзелу ў навукова-даследчай працы;
- Рэалізацыя студэнцкіх праектаў, звязаных з эксперыментальнай археалогіяй, выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у археалогіі і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны.

Паседжанні Археалагічнага гуртка адбываюцца па адрасе Чырвонаармейская, 6, аўдыторыя 43 (па суботах, у 13.00).
Тэл. для даведак +375 17 222-34-09.

Актуальная інфармацыя аб працы Археалагічнага гуртка рэгулярна размяшчаецца ў сацсетках:
https://vk.com/archaeological_club_bsu
https://www.facebook.com/groups/939019739502621/

Яндекс.Метрика