Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў створана 30 чэрвеня 2001 г. Першы загадчык – кандыдат гістарычных навук, дацэнт П.У.Церашковіч. З 2008 года кафедру ўзначальвае доктар гістарычных навук, дацэнт Т.А.Навагродскі.

Калектыў кафедры аб'ядноўвае спецыялістаў некалькіх галін гуманітарных ведаў, аднак усе яны звязаныя арыентацыяй на вывучэнне культуры, як традыцыйнай народнай, так і прафесійнай мастацкай, а таксама на яе захаванне.

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (накірункі «Гісторыя і музеялогія», «Мастацтвазнаўства і музеялогія», «Музеязнаўства», «Культурная спадчына і турызм»), «Гісторыя» (накірунак «Этналогія»).

Правядзенне планавых вучэбных заняткаў, а таксама калектыўных і індывідуальных навуковых даследаванняў забяспечваецца стабільным калектывам кафедры. У яе складзе – 14 чалавек, з іх 3 дактары навук (Н.Ф.Высоцкая, А.А.Гужалоўскі, Т.А.Навагродскі), 8 кандыдатаў навук (Л.У.Бярэйшык, В.В.Гарбачова, С.А.Захаркевіч, І.С.Махоўская, М.А.Міхайлец, У.І.Медзянік, І.Г.Томашава, Н.Я.Трыфанава), 3 старшых выкладчыка (А.І.Кушнір, Н.М.Здасюк, І.У.Алюніна). Па сумяшчальніцтву на кафедры працуюць 2 члена-карэспандэнта НАН Беларусі (М.Ф.Піліпенка, А.І.Лакотка), 5 кандыдатаў навук (К.М.Соніч, Ю.І.Унуковіч, І.Г.Алферава, Д.Ч.Матвейчык, А.Д.Якубінская), 3 старшых выкладчыка (М.В.Казанцава, І.В.Шкутнік, В.В.Мірончык). Для вядзення спецкурсаў запрашаюцца вядомыя спецыялісты-практыкі ў сферы музейнай справы, культурнай спадчыны і турызма (І.М.Скварцова, Н.В.Суслава, Т.С.Скрыпчанка, А.І.Стрэльчанка, М.У.Масташова, Ф.А.Гулы і інш.)

Вядзецца актыўная праца па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. На кафедры дзейнічаюць магістратуры па этналогіі, музеялогіі, мастацтвазнаўству. У 2012 г. адкрыта магістратура з паглыбленай падрыхтоўкай па спецыяльнасці "Культурная спадчына і турызм" (вочная і завочная формы) з прысваеннем кваліфікацыі мэнэджара па культурнай спадчыне і турызму, першы выпуск якой адбыўся ў 2014 годзе. У 2008 г. адкрыта аспірантура па спецыяльнасці «Музеязнаўства: кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб'ектаў».

Па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія" абаранілі дысертацыі 7 чалавек. 4 лютага 2016 года абараніў доктарскую дысертацыю загадчык кафедры Т.А.Навагродскі.

Сярод падрыхтаваных супрацоўнікамі кафедры вучэбных дапаможнікаў варта адзначыць наступныя: «Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве» Т. А. Навагродскі, І. С. Махоўская і інш., «Музеі замежных краін» у 2 ч. Л. В. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі, «Гісторыя музейнай справы Беларусі» А. А. Гужалоўскі, «Сацыяльна-культурная антрапалогія» С. А. Захаркевіч.

Кафедра праводзіць даследаванні па тэмах: агульнакафедральная - «Этнакультурныя працэсы ў Беларусі ў XIX - пачатку XXI ст.». У рамках Дзяржаўнай праграмы: "Гісторыя і культура» (навуковы кіраўнік дацэнт Т. А. Навагродскі), «Эвалюцыя традыцый народнай культуры этнічных супольнасцяў Беларусі ў XIX - пачатку XXI ст. ". Па дадзеных навуковых праблемах у маі 2010 г. кафедра правяла Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, па выніках якой быў выдадзены зборнік «Этнакультурных развіццё Беларусі ў XIX - пачатку XXI ст.» (2011).

Арганізавана цеснае супрацоўніцтва кафедры з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і інш.

Сумеснымі намаганнямі толькі за апошнія гады падрыхтаваны шэраг прац: «Хто жыве ў Беларусі » (2012г.), «Традыцыйная культура беларусаў у часе і прасторы » (2013 г.), «Нарысы гісторыі культуры Беларусі. Т. 1: Культура сацыяльнай эліты XIV - пачатку XX ст.» (2013 г.).

Кафедра актыўна ўзаемадзейнічае з міжнароднымі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі. Выкладчыкі праходзяць стажыроўкі ў Польскай акадэміі навук, супрацоўнічаюць з Інстытутам славістыкі. Наладжана навуковае супрацоўніцтва з універсітэтамі Расійскай Федэрацыі. З 2010 г. студэнты гістарычнага факультэта ў рамках ўзаемаабмену праходзяць музейную практыку на базе Тульскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. Л. Н. Талстога.

Сфера навуковых інтарэсаў загадчыка кафедры дацэнта Т. А. Навагродскага - традыцыйная культура беларусаў, гістарыяграфія этналогіі Беларусі, методыка палявых этнаграфічных даследаванняў, этнічныя групы і міжэтнічныя адносіны ў Беларусі. Прафесар А. А. Гужалоўскі займаецца вывучэннем гісторыі, тэорыі і методыкі музейнай справы Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Н. Ф. Высоцкая даследуе праблемы крыніцазнаўства ўсеагульнай гісторыі мастацтваў, пытанні каталіцкай і праваслаўнай іканаграфіі, займаецца атрыбуцыяй, экспертызай і ацэнкай помнікаў XII-XVIII стст. Даследаванні дацэнта Л. В. Бярэйшык прысвечаны гісторыі музейнай справы. Навуковы пошук дацэнта В. В. Гарбачовай звязаны з распрацоўкай праблем сацыяльна-культурнага і вызваленчага руху ў Беларусі ў першай палове XIX ст. Дацэнт І. С. Махоўская вывучае духоўную культуру беларусаў і праблемы вуснай гісторыі. Кола навуковых інтарэсаў дацэнта М. А. Міхайлеца - польская гістарыяграфія матэрыяльнай культуры беларусаў, этнічная гісторыя і традыцыйная культура польскай этнічнай групы ў Беларусі. Дацэнт В. І. Медзянік вывучае праблемы межэтнічных узаемаадносінаў. Стратэгіі культурнай адаптацыі этнічных груп Беларусі ў XIV-XVIII стст. сталі прадметнай вобласцю даследаванняў дацэнта С. А. Захаркевіча. Асноўнай вобласцю навуковых інтарэсаў дацэнта І. Г. Томашавай з'яўляецца гісторыя і тэорыя мастацтва. Манументальным жывапісам Беларусі XVI-XIX стст., а таксама каталогамі кірылічных і лацінскіх выданняў XVI-XIX стст. ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь займаецца дацэнт Н. Я. Трыфанава. Старшы выкладчык А. І. Кушнір даследуе праблемы фізічнай антрапалогіі, гісторыю матэрыяльнай культуры Беларусі, а праблемы сучаснай турыстыкі і сацыяльная культура беларусаў у польскай гістарыяграфіі сталі прадметным полем даследаванняў старшага выкладчыка І. У. Алюнінай.

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў рэгулярна праводзіць этнаграфічныя экспедыцыі са студэнтамі гістарычнага факультэта ў мэтах збору этнаграфічнага матэрыялу па традыцыйнай культуры беларусаў. У апошнія гады экспедыцыі праходзілі ў найцікавейшых для даследавання рэгіёнах Беларусі: у раёне Белавежскай пушчы, у ваколіцах Мірскага замка, на Беларускім Палессі, беларуска- літоўскім памежжы, у Цэнтральнай Беларусі, Паазер'і. Вынікі экспедыцый былі апрацаваны і выдадзены ў пяці навуковых зборніках.

Яндекс.Метрика