Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Гурткі

Гурток пры кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў
"Гарадская этналогія"
(Кіраўнік - дацэнт Захаркевіч С. А.).

Яго дзейнасць накіравана на фарміраванне ў студэнтаў навыку палявога антрапалагічнага даследавання і апрабацыю аналітычнай апрацоўкі сабранага матэрыялу на навуковых канферэнцыях. Асноўная тэматыка даследаванняў на першым этапе: урбанізацыя, карэнныя змены ў горадзе, трансфармацыя яго прасторы, традыцыі і культуры (збор наратыву пра вуліцы, раёнах, будынках, легендарных асобах і г.д.). Запланаваны сустрэчы з вядучымі навукоўцамі-этнолагамі з НАН Беларусі, рэгіянальных ВНУ, а таксама пастаяннае знаёмства студэнтаў з навінкамі навуковай літаратуры.

Пасяджэнні гуртка адбываюцца рэгулярна, кожную сераду ў 17.30 у 30 аўд. Тэл. для даведак 222-35-81

Гурток пры кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў
"Клуб аматараў і знаўцаў мастацтва"
(Кіраўнік - дацэнт Тамашова І.Р.)

Мэтай гэтага аб'яднання студэнтаў з'яўляецца пашырэнне ведаў студэнтаў у галіне гісторыі і тэорыі мастацтва, а таксама актывізацыю творчай і навуковай дзейнасці студэнтаў праз наступныя формы працы: наведванне экспазіцый мастацкіх музеяў і выстаў, сустрэчы з беларускімі мастакамі і мастацтвазнаўцамі, дыскусіі па актуальных пытаннях гісторыі і тэорыі мастацтва .

Пасяджэнні гуртка адбываюцца рэгулярна, кожную пятніцу ў 17.30 у 30 аўд. Тэл. для даведак 222-35-81


Гурток пры кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў
"Клуб экскурсаводаў"
(Кіраўнік - выкладчык Алюніна І. В.)

Яго дзейнасць арыентавана на падрыхтоўку студэнтаў да самастойнага правядзення цікавых і змястоўных экскурсій па ўніверсітэцкім дворыку, музею гісторыі БДУ, плошчы і праспекце Незалежнасці. Прадугледжана правядзенне майстар-класаў вядучых спецыялістаў; лекцыі-прэзентацыі, прысвечаныя як асновам тэорыі і знаёмству з гісторыяй экскурсійнай справы Беларусі, так і набыццю прафесійных навыкаў з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў і рэсурсаў сеткі Internet; трэнінгі і семінары з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму.

Дадзеная форма ўзаемадзеяння студэнтаў і выкладчыкаў дае магчымасць першым паглыбіць веды па тэорыі, набыць практычныя навыкі і пазнаёміцца з метадалагічным інструментарыем сучаснага гісторыка, а другім - найлепшым чынам праявіць свае выкладчыцкія здольнасці, выкарыстоўваючы новыя міждысцыплінарныя падыходы.

Пасяджэнні гуртка адбываюцца рэгулярна, кожны чацвер у 17.30 у 30 аўд. Тэл. для даведак 222-35-81

Гурток пры кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў
«Museum»
(Кіраўнік - ст. выкладчык Кушнір А.І.)

Дзейнасць гуртка прызначана для пашырэння пазнання студэнтаў у галіне музейнай справы, музейнай педагогікі, а таксама на актывізацыю творчай і навуковай працы студэнтаў. Для дасягнення пастаўленай мэты і рэалізацыі задач гуртка выкарыстоўваюцца наступныя формы працы:
- Агляд перыядычнага друку прысвечанага музейнай тэматыцы;
- Валанцёрская праца: наведванне фондаў і сховішчаў у музеях Беларусі;
- Наведванне музеяў і прапаганда выстаў г. Мінска;
- Кантакты з калекцыянерамі Беларусі;
- Дзейнасць ICOM па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны;
- Складанне і выступленне з дакладамі па праблематыцы ўласнага даследавання;
- Наведванне музеяў замежжа (Расія, Польшча і г.д.);
- Сустрэчы з вядучымі спецыялістамі музейнай справы;
- Распрацоўка канцэпцыі па стварэнні віртуальнага музея гісторыі культуры Беларусі.

Пасяджэнні гуртка адбываюцца рэгулярна, кожную 2 і 4-ю сераду месяца ў 13.30 у 30 аўд. Тэл. для даведак 222-35-81

Яндекс.Метрика