Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Клуб экскурсаводаў БДУ “IN VIA”

Гурток пры кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў
"Клуб экскурсаводаў"
(Кіраўнік - выкладчык Алюніна І. В.)

Яго дзейнасць арыентавана на падрыхтоўку студэнтаў да самастойнага правядзення цікавых і змястоўных экскурсій па ўніверсітэцкім дворыку, музею гісторыі БДУ, плошчы і праспекце Незалежнасці. Прадугледжана правядзенне майстар-класаў вядучых спецыялістаў; лекцыі-прэзентацыі, прысвечаныя як асновам тэорыі і знаёмству з гісторыяй экскурсійнай справы Беларусі, так і набыццю прафесійных навыкаў з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў і рэсурсаў сеткі Internet; трэнінгі і семінары з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму.

Дадзеная форма ўзаемадзеяння студэнтаў і выкладчыкаў дае магчымасць першым паглыбіць веды па тэорыі, набыць практычныя навыкі і пазнаёміцца з метадалагічным інструментарыем сучаснага гісторыка, а другім - найлепшым чынам праявіць свае выкладчыцкія здольнасці, выкарыстоўваючы новыя міждысцыплінарныя падыходы.

Пасяджэнні гуртка адбываюцца рэгулярна, кожны чацвер у 17.30 у 30 аўд. Тэл. для даведак 222-35-81

Яндекс.Метрика