Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Біяграфія

Уладзімір Нічыпаравіч Сідарцоў нарадзіўся ў 1935 г. у в. Клімаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. У 1958 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці "Гісторыя". Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БДУ у 1958 г У.Н. Сідарцоў працаваў настаўнікам гісторыі, завучам і дырэктарам у сярэдняй школе. У 1962 годзе паступіў у аспірантуру Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Н.А. Карнатоўскага, ім была падрыхтавана і абаронена ў 1968 г. дысертацыя па тэме: "Дзяржаўная дзейнасць працоўных Ленінграда ў 1921-1925 гг.". Пасля абароны дысертацыі У.Н. Сідарцоў працаваў выкладчыкам, затым старшым выкладчыкам і дацэнтам гістарычнага факультэта БДУ.

У 1988 г. У.Н. Сідарцоў абараніў доктарскую дысертацыю па тэме: "Рабочы клас Беларускай ССР у кіраванні дзяржавай (1921-1941 гг.)". У 1992 г. стварае кафедру крыніцазнаўства і музеязнаўства на гістарычным факультэце БДУ. Першыя дзевяць гадоў (1992-2001) У.Н. Сідарцоў ажыццяўляў кіраўніцтва кафедрай, прыцягваючы новыя навуковыя сілы для чытання курсаў будучым архівістам і музеязнаўцам.

З 1993 г. У.Н. Сідарцоў узначаліў беларускую галіну Асацыяцыі "Гісторыя і кампутар", а з 1997 г. Беларускую псіхагістарычную асацыяцыю.

Пасля рэарганізацыі кафедры ў 2001 г., прафесар У.Н. Сідарцоў працягвае працаваць на кафедры крыніцазнаўства.

За дзесяцігоддзі сваёй навуковай дзейнасці У.Н. Сідарцоў апублікаваў больш за 300 навуковых артыкулаў і больш за 20 кніг, сярод якіх «Класы і партыі ў перыяд Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі» (Мінск, 1971), «Дзяржаўная дзейнасць працоўнага класа БССР (1921 -1937 гг.)» (Мінск, 1978), «Метадалогія гістарычнага даследавання (механізм творчасці гісторыка)» (Мінск, 2000), «Навуковы дыскурс гісторыка: сацыяльная абумоўленасць і метадалогія даследавання» (Мінск, 2013) і інш.

Прафесар У.Н. Сідарцоў з'яўляецца заснавальнікам школы метадалогіі гісторыі на гістарычным факультэце БДУ. Ім падрыхтавана два доктары і 11 кандыдатаў гістарычных навук. Яго вучнямі з'яўляюцца кандыдат гістарычных навук В.Д. Селяменеў, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Д.С. Самахвалаў, кандыдат гістарычных навук О.М. Шутава, кандыдат гістарычных навук А.В. Кур'яновіч, кандыдат гістарычных (цяпер доктар палітычных) навук С.А. Кізіма і многія іншыя.

У.Н. Сідарцоў даўно і плённа працуе над павышэннем якасці кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, якія прадстаўляюцца да абароны.

Актыўную пазіцыю ў гэтым кірунку ён займае ў Савеце па абароне доктарскіх дысертацый па гісторыі БДУ, дзе працуе больш за 30 гадоў.

Яндекс.Метрика