Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

У 1934 г. цэнтр гістарычнай адукацыі ў краіне перамясціўся на гістарычны факультэт БДУ, дзе першапачаткова дзейнічала адзіная кафедра ўсеагульнай гісторыі, з якой у 1936 г. вылучылася кафедра гісторыі СССР і БССР. У розны час кафедру ўзначальвалі прафесары А.П. П’янкоў, А.А. Савіч, П.З. Савачкін, І.М. Ігнаценка. Кафедра гісторыі СССР і БССР праіснавала да 1958 г., калі пачала дзейнічаць асобная кафедра гісторыі БССР, загадчыкам якой быў прызначаны прафесар Л.С. Абэцэдарскі. Пазней кафедру ўзначальвалі прафесары В.У. Чапко, І.В. Царук, А.П. Ігнаценка.

Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу была створана ў 1994 г. пасля рэарганізацыі кафедры гісторыі Беларусі і падзелу яе на дзве: кафедру гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў і кафедру гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.

Першым загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу стаў доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Брыгадзін. З 1999 г. кафедру ўзначальвае доктар гістарычных навук, прафесар А.Г. Каханоўскі. У 2001 г. у склад кафедры ўвайшла кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі. У розны час супрацоўнікамі кафедры былі такія вядомыя беларускія гісторыкі, як прафесар У.М. Міхнюк, дацэнт В.С. Касмылёў, прафесар У.І. Лемяшонак і інш.

За апошняе дзесяцігоддзе на кафедры сфарміраваліся і атрымалі значнае развіццё наступныя навуковыя кірункі даследаванняў:

- сацыяльная гісторыя Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.;
- станаўленне беларускай дзяржаўнасці;
- гісторыя палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў;
- канфесійная гісторыя Беларусі ХIХ–ХХ стст.;
- ваенна-палітычныя працэсы ў Беларусі, гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.

У цяперашні час на кафедры працуюць: загадчык кафедры доктар гістарычных навук, прафесар А.Г. Каханоўскі; доктар гістарычных навук, акадэмік НАН Беларусі, прафесар М.П. Касцюк; дактары гістарычных навук, прафесары П.І. Брыгадзін, П.І. Зялінскі, У.К. Коршук; прафесар кафедры, доктар гістарычных навук, дацэнт А.М. Лукашэвіч; кандыдат гістарычных навук, прафесар І.Ф. Раманоўскі; прафесар кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт У.І. Адамушка; кандыдаты гістарычных навук, дацэнты А.Б. Багдановіч, А.Л. Дашкевіч, А.І. Котаў, А.В. Лепеш, В.С. Макарэвіч, Г.І. Маскевіч, Л.А. Осіпава, В.А. Цяплова, А.С. Хадасевіч; дацэнты кафедры, кандыдаты гістарычных навук А.В. Бурачонак, А.Я. Верамейчык, А.Ф. Паддубская, А.У. Унучак; кандыдат гістарычных навук, выкладчык А.А. Кухарэнка; старшыя выкладчыкі Л.Ю. Казакоў, Н.В. Карповіч, В.В. Кныш, А.У. Кузняцова, І.В. Лебедзева, А.Л. Стрэльчанка; выкладчык Г.А. Страленя; вядучы спецыяліст па забеспячэнню вучэбнага працэсу А.Г. Іскендзерава; лабарант першай кваліфікацыйнай катэгорыі Т.М. Шчэрба.

Сярод супрацоўнікаў кафедры: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь П.І. Брыгадзін, У.К. Коршук. Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» адзначаны А.Г. Каханоўскі, У.К. Коршук, І.Ф. Раманоўскі. Заслужанымі работнікамі БДУ з’яўляюцца П.І. Брыгадзін, П.І. Зялінскі, У.К. Коршук, І.Ф. Раманоўскі, В.А. Цяплова. Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР атрымалі П.І. Зялінскі, У.К. Коршук, І.Ф. Раманоўскі; Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – П.І. Зялінскі, У.К. Коршук, А.Г. Каханоўскі; Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – П.І. Зялінскі, У.К. Коршук. Граматай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі «За вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа» ўзнагароджана В.А. Цяплова. Знакам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў рабоце» ўзнагароджаны прафесар У.К. Коршук.

Кафедрай наладжана работа па міжнароднаму супрацоўніцтву з Енскім універсітэтам (Германія), Вроцлаўскім універсітэтам (Польшча), Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам ім. М.В. Ламаносава, Інстытутам гісторыі Літвы і інш.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры выступае ў якасці экспертаў па пытаннях гісторыі і культуры Беларусі пры падрыхтоўцы тэлевізійных праграм і дакументальных фільмаў. За апошні час выкладчыкі кафедры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы дакументальных кінастужак («Маленькая крэпасць», «Азарычы» (ФРГ)), навукова-папулярных фільмаў («Великая война», «Беларусь в развитии»), фільмаў тэлевізійнага дакументальнага праекта «Обратный отсчёт» («Георгий Жуков: капкан для комкора», «Беларуская шляхта. Ад падзелу да разбору», «Белорусская Жанна д’Арк. Муза обречённых», «Логишинский бунт. Или коррупция по-губернаторски» и др.).

Яндекс.Метрика