Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навуковая дзейнасць

За апошняе дзесяцігоддзе на кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу сфарміраваліся і атрымалі значнае развіццё наступныя навуковыя напрамкі даследаванняў:

• Сацыяльная гісторыя Беларусі ХIX – пачатку XX ст.;
• Станаўленне беларускай дзяржаўнасці;
• Гісторыя палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў Беларусі;
• Канфесійная гісторыя Беларусі ХIX–XX стст.;
• Ваенна-палітычныя працэсы ў Беларусі;
• Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.

На кафедры выконваюцца 2 НДР у межах Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства»:

• «Эвалюцыя сацыяльнай актыўнасці насельніцтва Беларусі на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства (другая палова XIX - пачатак XX ст.)» (навуковы кіраўнік прафесар А.Г. Каханоўскі);
• Этна-рэлігійны фактар у дзяржаўным будаўніцтве БССР (1919-1939 гг.) (навуковы кіраўнік прафесар П.І. Зялінскі).

За апошняе дзесяцігоддзе супрацоўнікамі кафедры падрыхтавана і апублікавана звыш 30 манаграфій, 20 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ВМА ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі, 80 навучальных дапаможнікаў. Сярод іх манаграфіі: «Сацыяльна трансфармацыя беларускага грамадства (1861–1914 гг.)» (аўтар – А.Г. Каханоўскі), «Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842–1863)» (аўтары – П.І. Брыгадзін і А.М. Лукашэвіч), «Становление и развитие белорусской государственности» (аўтары – А.Г. Каханоўскі, У.Ф. Ладысеў і Ю.Л. Казакоў) і інш.; падручнікі і навучальныя дапаможнікі: «Гісторыя Беларусі (першая палова XIX ст.)» (аўтары – А.М. Лукашэвіч, В.А. Цяплова), «Гісторыя Беларусі другой паловы ХІХ ст.» (аўтар – А.Г. Каханоўскі), «Гісторыя Беларусі (1917–1945)» (аўтары – П.І. Зялінскі, У.К. Коршук і У.Ф. Ладысеў) , «Великая Отечественная война советского народа в контексте Второй мировой войны» (аўтар – П.І. Зялінскі), «История общественных движений и политических партий: вопросы и ответы» (аўтары – У.К. Коршук і І.Ф. Раманоўскі) і інш.

Навуковыя распрацоўкі кафедры выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і дапамагаюць студэнтам глыбей вывучаць айчынную гісторыю, актуальныя праблемы гісторыі сусветнай цывілізацыі, а таксама знаходзяць прымяненне пры падрыхтоўцы абагульняючых прац і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, супрацоўнікамі навуковых устаноў, архіваў і музеяў у прафесійнай дзейнасці, для падрыхтоўкі навукова -аналітычных аглядаў, заключэнняў на звароты органаў дзяржаўнага кіравання.

З мэтай падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 07.00.02 («Айчынная гісторыя») на кафедры дзейнічаюць дактарантура і аспірантура, у якіх у цяперашні час (2016 г.) навучаюцца 2 дактаранты і 15 аспірантаў (9 – на дзённай форме навучання, 6 – на завочнай). Супрацоўнікі кафедры выступаюць экспертамі пры абмеркаванні кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый на навукова-метадалагічных семінарах, апанентамі на абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, рыхтуюць водзывы на аўтарэфераты кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Прафесары кафедры П.І. Брыгадзін і У.К. Коршук ўдзельнічаюць у рабоце спецыялізаванага савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (П.І. Брыгадзін – старшыня савета, У.К. Коршук – член савета).

Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з іншымі ВНУ і навуковымі арганізацыямі Беларусі, а таксама з гісторыкамі Енскага, Варшаўскага, Беластоцкага, Кіеўскага, Маскоўскага, Вільнюскага, Вроцлаўскага, Хельсінскага і іншых універсітэтаў.

На кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу працягваюць функцыянаваць сфармаваныя яшчэ ў пачатку 1920-х гг. дзве навуковыя школы – «Сацыяльная гісторыя Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.» і «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.».

Заснавальнікам навуковай школы «Сацыяльная гісторыя Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст.» з'яўляецца прафесар М.В. Доўнар-Запольскі. У далейшым навуковыя традыцыі школы былі працягнуты даследаваннямі прафесара В.У. Чапко, дацэнта А.І. Кажушкова і інш. У цяперашні час навуковым кіраўніком школы з'яўляецца загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г. Каханоўскі. На сучасным этапе прадстаўнікі навуковай школы займаюцца даследаваннем мадэрнізацыйных працэсаў у Беларусі ў XIX – пачатку ХХ ст., сацыяльнага і этнаканфесійнага складу беларускага грамадства і яго асаблівасцей у ХІХ і ХХ ст., урадавай палітыкі ў сацыяльнай сферы. У межах навуковай школы за апошнія гады былі падрыхтаваны і абаронены кандыдацкія дысертацыі В.С. Макарэвіча «Дробная шляхта Беларусі ў 30–60-я гг. ХІХ ст.: склад і эвалюцыя сацыяльна-прававога становішча» (2009 г.); Г.І. Маскевіч «Сацыяльная стратыфікацыя сялянства Беларусі ў 60–90-я гг. ХIХ ст.» (2011 г.); Н.С. Моторавай «Деятельность органов городского самоуправления Беларуси в социальной сфере (1875–1914 гг.)» (2011 г.); А.В. Бурачонка «Развіццё прадпрымальніцтва ў фабрычна-заводскай вытворчасці Беларусі (1861–1914 гг.)» (2013 г.); А.А. Кухаренкі «Деятельность Крестьянского поземельного банка на территории Беларуси (1883–1914 гг.)» (2015 г.).

Заснавальнікамі навуковай школы «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.» з'яўляюцца прафесар У.І. Пічэта і прафесар У.М. Ігнатоўскі. У далейшым навуковыя традыцыі школы былі працягнуты даследаваннямі прафесара І.В. Царук, прафесара У.М. Міхнюка і інш. На сённяшні дзень навуковымі кіраўнікамі школы з'яўляюцца доктар гістарычных навук, прафесар У.К. Коршук і доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Зялінскі. Асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў межах навуковай школы, з'яўляецца вывучэнне этапаў станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст., функцыянавання палітычных інстытутаў, партый і грамадскіх рухаў у Беларусі. У межах навуковай школы за апошнія гады былі падрыхтаваны і абаронены кандыдацкія дысертацыі А.П. Салаўянава «Социальная защита подрастающего поколения в Беларуси в 20-е гг. ХХ в.» (2008 г.); Т.В. Лисоўскай «Неопротестантизм в Западной Беларуси в 1921–1939 гг.» (2009 г.); В.Я. Бездзель «Дети на оккупированной территории Беларуси (1941–1944 гг.)» (2011 г.); С.І. Бусько «Палітычная паліцыя ў Беларусі: структура і дзейнасць (1898 – 1917гг.)» (2012 г.); А.М. Дакуновай «Советские военнопленные на оккупированной территории Беларуси (1941–1944гг.): условия содержания, принудительный труд, борьба» (2013 г.), В.М. Хаданёнка «Сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (кастрычнік 1915 – кастрычнік 1917 гг.)» (2014 г.).

Яндекс.Метрика