Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

СНДЛ

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНДЛ) кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу «Гісторыя Беларусі XIX–ХХ стст.» з’яўляецца месцам, якое аб’ядноўвае дасведчаных гісторыкаў-даследчыкаў і маладое пакаленне будучых гісторыкаў – студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Задачы лабараторыі – прыцягненне студэнтаў і магістрантаў гістарычнага факультэту да актыўнай навуковай дзейнасці, атрыманне імі неабходных даследчых уменняў, перайманне досведу спецыялістаў гістарычнай галіны, правядзенне гістарычных даследванняў.

СНДЛ «Гісторыя Беларусі XIX–ХХ стст.» дзейнічае на гістарычным факультэце БДУ з 1999 г. Да 2011 г. навуковым кіраўніком лабараторыі з’яўляўся доктар гістарычных навук, прафесар У.Ф. Ладысеў. У цяперашні час працай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кіруе кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.С. Макарэвіч. Сталымі ўдзельнікамі паседжанняў лабараторыі з’яўляюцца звыш 20 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў гістарычнага факультэту БДУ, сярод якіх А.М. Нагдалян, А.Р. Лудзіч, А.А. Мяніцкая, В.Е. Лявіцкая, А.В. Кімбар і інш. Па выніках 2011 і 2012 гг. СНДЛ «Гісторыя Беларусі XIX–ХХ стст.» стала пераможцай конкурсаў СНДЛ БДУ ў намінацыі «Унёсак СНДЛ у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі».

Паседжанні лабараторыі праводзяцца ў форме майстар-класаў, сустрэч з вядомымі вучонымі, дэбат-клубаў, прэзентацый і выступленняў, дзе адбываецца апрабацыя вынікаў навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, выязных паседжанняў у архівах. На паседжаннях удзельнікі СНДЛ паглыблена знаёмяцца з інавацыйнымі напрамкамі і метадамі даследванняў, новымі выданнямі па актуальным праблемам гісторыі Беларусі.

Удзельнікі СНДЛ уносяць важкі ўнёсак у навуковы патэнцыял кафедры, прымаючы актыўны ўдзел у навуковых канферэнцыях і паседжаннях навуковых круглых сталоў, праходзілых на гістарычным факультэце і за яго межамі. У дадатак к гэтаму, яны прымаюць удзел у разпрацоўке 2 НДП у рамках падпраграмы «Гісторыя і культура» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследванняў «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава»: «Эвалюцыя сацыяльнай актыўнасці насельніцтва Беларусі на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства (другая палова XIX – пачатак XX ст.)» (навуковы кіраўнік дацэнт А.Г. Каханоўскі); «Трансфармацыя эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і культурнага развіцця Беларусі. ХІХ–ХХ стст.: гісторыяграфія, крыніцы» (навуковы кіраўнік прафесар П.І. Зелінскі).

Паседжанні СНДЛ праходзяць па чацвяргах (1–2 разы ў месяц) на гістарычным факультэце БДУ, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская 6, ауд. 42а.

Яндекс.Метрика