Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Гурткі

Гурток пры кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў
«SCRIPTORIUM» (кіраўнік – дацэнт Перзашкевіч А.В.)

Традыцыі вывучэння ўсеагульнай гісторыі на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў налічваюць не адно дзесяцігоддзе. Фактычна яны бяруць свой пачатак адначасова з пачаткам працы самой кафедры. У пачатку 1970-х гг. гэтыя традыцыі атрымалі сваё афармленне ў выглядзе навуковага студэнцкага гуртка па вывучэнню гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. Заснавальнікам і бяззменным кіраўніком гуртка на працягу першых 25 гадоў быў прафесар К.А. Рэвяка, да якога неўзабаве далучыўся прафесар Ю. Я. Івонін. Працягнікам іх справы стаў вучань К. А. Рэвякі А. Г. Зельскі. З 2004 г. навуковым кіраўніком гуртка з’яўляецца А. В. Перзашкевіч.

Мэтай гэтага аб’яднання з’яўляецца пашырэнне пазнанняў студэнтаў у сферы гісторыі старажытнага свету, а таксама актывізацыя навуковай дзейнасці студэнтаў праз наступныя формы працы: падрыхтоўка і выступленне з навуковымі дакладамі і паведамленнямі, іх абмеркаванне, дыскусіі па актуальным пытанням гісторыі старажытнага свету, падрыхтоўкі артыкулаў, тэкстаў крыніц для публікацыі.

У 2009/2010 навучальным годзе створаны 4 выпуска электроннага студэнцкага навуковага часопіса «SCRIPTORIUM».

У красавіку 2010 г. часопіс «Scriptorium: гісторыя старажытнага свету і сярэдніх вякоў» быў паспяхова пададзены на выставе праэктаў у рамках Моладзевага форуму «Ламаносаў-2010» (МДУ, Масква).

У 2008 – 2010 гг. прадстаўнікі гуртка прынялі ўдзел у розных міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях (Инстытут усходазнаўства РАН, канферэнцыя «Гісторыя і культура Старажытнага Ўсходу», 65-67 канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ).

Наш гурток адкрыты для ўсіх, хто займаецца альбо проста цікавіцца гісторыяй на прафесійным альбо аматарскім узроўне. Мы заўсёды чакаем вас, старых і новых сябраў.

Паседжанні гуртка праходзяць рэгулярна, адзін раз у два тыдня ў 19.00 у 36 ауд. Тэл. для даведкі 227-18-08.

Яндекс.Метрика