Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навуковая дзейнасць

Кафедра гісторыі новага і навейшага часу мае наступны навуковы патэнцыял: 1 доктар нвук, 13 кандыдатаў навук, сярод іх 2 прафесара і 8 дацэнтаў. Рэзерв кадраў ствараецца з ліку аспірантаў выпускаў апошніх гадоў.

Навуковыя даследаванні вядуцца па наступных напрамках:

Гісторыя краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў кантэксце глабалізацыі сусветных працэсаў. У рамках гэтай праблематыкі створана ўласная канцэпцыя палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін арабскага Усходу і мусульманскага свету ў новы і навейшы час, уключаючы эвалюцыю нацыянальна-вызваленчых рухаў і палітычнага ісламу ў ХІХ–ХХ стагоддзях. Падрыхтаваны 5 манаграфій, звыш за 10 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, 2 дактары навук, больш за 10 кандыдатаў навук.

Сацыяльна-эканамічная і знешнепалітычная гісторыя краін Заходняй Еўропы ў XIX - ХХ стст. Вынікам даследаванняў стала вывучэнне сацыяльна-эканамічнай і знешнепалітычнай гісторыі еўрапейскіх дзяржаў у XIX–ХХ стагоддзях. Выдадзена каля 20 манаграфій, падрыхтавана 7 дактароў навук, больш за 20 кандыдатаў навук.

У 1990-я гады супрацоўнікі кафедры распрацавалі шэраг важных навуковых праектаў. Буйнейшы з іх – «Беларуская гістарыяграфія ўсеагульнай гісторыі». У пачатку XXI стагоддзя на кафедры былі паспяхова рэалізаваны актуальныя навуковыя праекты «Палітычны іслам у ХХ стагоддзі» і «Заходнееўрапейская сацыял-дэмакратыя і “неакансерватыўная хваля” ў 90-я гг.».

У цяперашні час супрацоўнікамі кафедры рэалізуюцца тэмы НДП: «Тэорыя і практыка палітычнага ісламу», «Эвалюцыя ідэй і практыкі дзяржаўнага рэгулявання ў вядучых краінах Заходняй Еўропы ў посткансерватыўны перыяд (канец XX – пачатак XXI стст.)», «Эвалюцыя рэлігійных інстытутаў і сацыяльных дактрын заходняга хрысціянства (канец XIX – пачатак XXI стст.)».

Кафедрай праводзяцца круглыя сталы, прысвечаныя актуальным пытанням гісторыі новага і навейшага часу.

Праз дактарантуру і аспірантуру вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. У цяперашні час на кафедры 2 дактаранты, 8 аспірантаў.

Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з шэрагам навуковых і навучальных устаноў Беларусі, СНД і Еўропы: Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Гомельскім, Гродзенскім і Магілёўскім дзяржаўнымі універсітэтамі, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, Беларускай гістарычнай энцыклапедыяй, Інстытутам краін Азіі і Афрыкі пры МДУ, Інстытутам усходазнаўства РАН, Міжнароднай акадэміяй навук вышэйшай школы, Еўрапейскай асацыяцыяй гісторыкаў, Камітэтам па адукацыі Савета Еўропы.

Яндекс.Метрика