Гурток "Актуальныя праблемы ўсходнеславянскай гісторыі»
(кіраўнік: дацэнт кафедры С.М.Цемушаў).
У пасяджэннях гуртка прымаюць удзел усе, хто праяўляе цікавасць да гісторыі Старажытнай Русі, Расіі, Украіны: студэнты 1-5 курсаў, магістранты, аспіранты гістарычнага факультэта, а таксама спецыялісты-гісторыкі ўніверсітэта і Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Пасяджэння праводзяцца ў форме выступленняў дакладчыкаў і дыскусій па заяўленай праблематыцы. Тэматыка дакладаў выбіраецца самімі ўдзельнікамі гуртка, і ні ў якай меры не навязваецца і не абмяжоўваецца.
Пасяджэння гуртка праводзяцца па меры паступлення заявак на выступ ад студэнтаў гістарычнага факультэта (не менш за тры), але не радзей чым раз у месяц.
Мэта працы гуртка: удасканаленне метадалагічнага інструментарыя студэнтаў, іх падрыхтоўка да сур'ёзных навуковых даследаванняў у галіне гісторыі Старажытнай Русі, Расіі і Украіны.
Да ліку задач гуртка адносяцца:
- Папулярызацыя гісторыі Расіі і Украіны сярод студэнтаў гістарычнага факультэта і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй;
- Стварэнне ўмоў для творчага пошуку будучых спецыялістаў-гісторыкаў;
- Выяўленне і далейшая падтрымка арыентаваных на навуковыя даследаванні студэнтаў;
- Паглыбленае вывучэння розных аспектаў ўсходнеславянскай гісторыі;
- Апрабацыя ўласных навуковых пошукаў студэнтаў гістарычнага факультэта;
- Удасканаленне навыкаў працы з крыніцамі, знаёмства з сучаснай даследчай літаратурай і найноўшымі дасягненнямі гістарычнай навукі;
- Адпрацоўка навыкаў выступленняў перад вялікай аўдыторыяй; псіхалагічная, прамоўніцкая і метадычная падрыхтоўка да вусных выступаў на навуковых канферэнцыях.