Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навуковая дзейнасць

Кафедра займаецца разнастайнымі накірункамі даследавання гісторыі Расіі, Украіны, Усходняй Еўропы, гісторыі інтэлектуальнага жыцця, рэгіянальнай і сацыяльнай, эканамічнай гісторыі. Вялікае значэнне супрацоўнікі кафедры надаюць стымуляванню навуковай працы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, што спецыялізуюцца па кафедры.

Па асобным навуковым аспектам дзейнасці кафедры яшчэ ў 2015 г. былі вызначаны для распрацоўкі, да прыкладу, 22 дыпломныя і 84 курсавыя работы студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ як на дзённай, так і на завочнай форме навучання. Навуковыя кіраўнікі па гэтым тэмам – усе былі і ёсць выкладчыкі кафедры. Тры дыпломныя работы студэнтаў-выпускнікаў дзённай формы навучання (ЛЯВІЦКІ А.М. «Канцэпцыя старажытнарускай народнасці ў сучасных беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіях» – навуковы кіраўнік к.гіст.н., дацэнт С.М.Цемушаў; ПАДБЯРОЗКІН Ф.Д. «Адлюстраванне падзей ваеннай гісторыі XIV ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў нямецкіх хроніках» – навуковы кіраўнік – прафесар А.А.Яноўскі; ЮРКЕВІЧ В.Ю. «Расійская эміграцыя ў Францыі ў 1920–1930-х гг.: працэсы адаптацыі і культурнай ідэнтыфікацыі» – навуковы кіраўнік к.гіст.н., дацэнт Ю.А.Блашкоў) і работа студэнткі магістратуры СКУРКО П.Д. «Кніга ў грамадствах Вялікага Княства Літоўскага і Расіі ў ХVI–XVII стст.» (навуковы кіраўнік к.гіст.н., прафесар А.А.Яноўкі) — былі рэкамендаваны дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіяй да публікацыі. Дадзеныя работы былі напісаны на высокім навукова-тэарэтычным узроўні і прадстаўляюць значны інтарэс для далейшай навуковай творчасці. 5 студэнтаў-выпускнікоў (ЛЯВІЦКІ А.М., ПАДБЯРОЗКІН Ф.Д., ЮРКЕВІЧ В.Ю. /дыпломы з адзнакай/, ВАРАБЕЙ Ю.М., БАБКІН П.А.), што спецыялізуюцца па кафедры і рэкамендаваны да паступлення ў магістратуру, а выпускніца магістратуры П.Д. СКУРКО – у аспірантуру.

У 2015 годзе студэнты і магістранты кафедры прынялі ўдзел у наступных навуковых канферэнцыях:
1. Міждународная канферэнцыя «Конструируя советское? Политическое сознание, повседневные практики, новые идентичности» (Расія, Еўропейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбурге, красавік 2015 г.) – студэнт 5-га курса А.М. ЛЯВІЦКІ (навук. кіраўн. – праф. А.А. Яноўскі) з дакладам «Несколько минут чужой жизни”: национальная культура в Белорусской ССР (1970-е)».
2. Міжнародная навуковая студэцкая канферэнцыя «Памяць: вайна ў лёсе маёй сям’і і гісторыі краіны» (Мінск, гістарычны факультэт БДУ, кафедра гіторыі Расіі, 15 красавіка 2015 г.) – 97 студэнтаў і магістрантка П.Д. СКУРКО выступілі з дакладамі. Работа канферэнцыі была арганізавана ў 4-х секцыях (№ 1 – «Сюжэты і фрагменты вайны»; № 2 – «Вайна людзей і людзі вайны»; № 3 – «Вялікая Айчынная вайна ў памяці»; № 4 – «Успаміны аб вайне»).
3. XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і навучэнцаў, магістрантаў і аспірантаў, маладых вучоных «Сацыяльны свет: роля моладзі ў рашэнні праблем XXI стагоддзя» (філіял РГСУ у г. Мінске, 29–30 красавіка 2015 г.) – студэнт 4-га курса Гаўрылаў П.П. (навук. кіраўн. – к.гіст.н. В.І. Яршова) «Складывание системы призрения нижних чинов русской армии в первой половине XVIII в.».
4. 6 мая 2015 г. 27 студэнтаў і магістрантка П.Д. СКУРКО ад кафедры прымалі ўдзел у 72-й Рэспубліканскай навуковай студэнцкай канферэнцыі БДУ. Работа канферэнцыі была арганізавана ў 2-х падсекцыях, адна з якіх была прысвечана 110-годдзю Першай расійскай рэвалюцыі 1905–1907 гг. Наступныя вынікі канферэнцыі:
Даклад студэнта ПЯТРОВІЧА І.К. (3 курс) «Таварыства аб’яднаных славянаў: малавядомая старонка гісторыі руху дзекабрыстаў». – (Навуковы кіраўнік – дацэнт Ю.А. Блашкоў), што быў рэкамендаваны да друку ў Сборніку студэнцкіх навуковых работ. Усе астатнія даклады ўдзельнікаў канферэнцыі былі рекамендаваны да пуьлікацыі ў электронным зборніку пры ўмове дапрацоўкі тэкста і яго правільным афармленні.
5. XVII Міжнародная студэнцкая канферэнцыя «Еўропа-2015. Эфект перабудовы» (Літва, г. Вільнюс, 15–16 мая 2015 г.) – магістрантка П.Д. СКУРКО (навук. кіраўн. – праф. А.А.Яноўскі) «Кніжныя сеткі і чытацкія сувязі ў ВКЛ XVI–XVII стст.: арэал даследавання».
6. Круглы стол «Вялікая Айчынная вайна: лёсы і подзвігі чалавека, народа, Радзімы ў гады ваеннага ліхалецця», прысвечанага 70-годдзю Вялікай перамогі (г. Мінск, БДУ, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу, 21 мая 2015 г.) – студэнт 3-га курса ПЯТРОВІЧ І.К «Партызанскі рух на тэрыторыі Палескай вобласці БССР: фарміраванне і развіццё».
7. Міжнародны майстар-клас «Падрыхтоўка праекта кандыдацкай дысертацыі» (Аспіранцкая школа ўсходне- і паўднёва-усходнееўрапейскіх даследаванняў, Універсітэт Людвіга Максіміліяна, г. Мюнхен (ФРГ), 1–3 чэрвеня 2015 г.) – студэнт 5-га курса А.М. ЛЯВІЦКІ «Грамадскія дэбаты аб культурнай палітыцы ў Беларусі. 1991–2006».
8. Міжнародная навуковая канферэнцыя «Лістападаўскія сустрэчы – ХI» на ўспамін акадэміка М.М. Нікольскага і акадэміка У.М. Перцава (г. Мінск, БДУ, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, 12–13 лістапада 2015 г.) – студэнт 4-га курса ПЯТРОВІЧ І.К «Руская Праваслаўная Царква ў Смутны час: жыццё і дзейнасць патрыярха Гермагена».
9. Міждународны воркшоп для маладых вучоных «Гістарычныя і культурныя наратывы ў Расіі, Украіне і Беларусі» (ФРГ, Універсітэт Цюбінгена, 12–15 лістапада 2015 г.) – магістрант А.М. ЛЯВІЦКІ «“На апошнім перагоне”: перыяд дзевяностых ва ўспрыманні Івана Шамякіна».
10. Міжнародны Круглы стол кафедры гісторыі Расіі БДУ «Першая расійская рэвалюцыя 1905–1907 гг.: да 110-годдзя пачатку рэвалюцыйных падзей», 25 лістапада 2015 г.:
– студэнт 4-га курса ПЯТРОВІЧ І.К «Іван Васільевіч Бабушкін: Беларусь у лёсе рускага рэвалюцыянера»;
– студэнт 5-га курса КУХАРЭВІЧ Т.Ф. (навук. кіраўн. – дацэнт Ю.А. Блашкоў) «Эканамічная палітыка расійскіх уладаў у канцы XIX – пачатку ХХ ст.».
11. Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Кітай: гісторыя і сучаснасць» у межах VI-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Кітайская цывілізацыя ў дыялогу культураў», (г. Мінск, БДУ, гістарычны факультэт, 27 лістапада 2015 г.) – прымалі ўдзел 116 студэнтаў (навуковыя кіраўнікі і арганізатары правядзення на факульцэте былі дацэнты: В.В. БРЫГАДЗІНА, С.Б. ЖАРКО, В.А. КАХНОВІЧ, І.А. ЛІТВІНОЎСКІ). Праца канферэнцыі была арганізавана па 5-ці секцыях (4 секцыі ачольвалі згаданыя вышэй выкладчыкі кафедры). 28 студэнтаў па выніках канферэнцыі былі адзначаны падзякамі дэкана, а таксама ім было прапанавана падрыхтаваць публікацыю артыкулаў у зборніку РІКК «Пути поднебесной» (“Шляхі Паднябеснай), выпуск VI. Члены аргкамітэта з ліку студэнтаў – былі рэкамендаваны да матэрыяльнага заахвочвання.
12. VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Комплексны падыход у вывучэнні Старажытнай Русі» (г. Масква, ІРІ РАН, 15–18 верасня 2015 г.) – магістрант Ф.Д.ПАДБЯРОЗКІН (навук. кіраўн. – праф. А.А. Яноўскі) «Pugnans contra paganos»: асада Полацка 1381 г. і праблема паходжання звестак аб Русі ў нямецкіх хроніках».
13. III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства» (г. Віцебск, ВДУ імя П.М. Машэрава, 8–9 кастрычніка 2015 г.) – магістрант Ф.Д. ПАДБЯРОЗКІН «Усходнія “рэйзы” графа Энгельберта фон Марк: аблога Полацка 1381 г. у хроніках герцагства Клеве».
14. VI Міжнародная навуковая канферэнцыя з серыі Colloquia Russica на тэму «Русь і краіны лацінскай культуры: грамадства, культура, рэлігія (X–XIV стст.)» (Рэспубліка Польшча, г. Кракаў; Інстытут гісторыі Ягелонскага ўніверсітэта, 26–28 лістапада 2015 г.) – магістрант Ф.Д. ПАДБЯРОЗКІН «Браты-ефрамляне: Русь пачатку XIII ст. вачыма лівонскіх пілігрымаў».

Па выніках 72-й Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ быў апублікаваны (у электронным варыянце) Зборнік працаў 72-й Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ: у 3 ч., ч.1 – БДУ, 2015. – 482 с. ISBN 985-445-369-3 (ч.1)., у якім надрукаваны артыкул магістранта кафедры Ф.Д. Падбярозкіна «Contra Hostes Christi: бітва на Ворскле 1399 г.», с. 363–367.

Таксама маюцца публікацыі магістрантаў і студэнтаў, што спецыялізуюцца па кафедры, і ў іншых выдання:
1. Левицкий, Я. В. (навук. кіраўн. – праф. А.А. Яноўскі). Распространение Флорентийской унии на территориях Великого Княжества Литовского и Великого княжества Московского в 1439–1506 гг. / Я. В. Левицкий // Молодёжь в науке – 2014 : прил. к журн. «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»: в 5 ч. Ч. 2. Серия гуманитарных наук / Национальная академия наук Беларуси. Совет молодых учёных НАН Беларуси ; редкол. А.А. Коваленя (гл. ред.), В.В. Гниломедов [и др.]. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – С. 20–23.
2. Левицкий, Я. В. Крещение Литвы и Жемайтии, как фактор изменения внешней политики ВКЛ / Я. В. Левицкий // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы VIII Междунар. Науч-теорет. конф., г. Минск, 22 декабря 2014 г. / Бел. Гос. Пед ун-т им. М. Танка ; редкол, В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Минск : Минский государственный ПТК полиграфии, 2015. – С. 124–126.
3. Левіцкі, Я.В. Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы ў 1463—1471 гг. Барацьба за Ноўгарад Вялікі / Я. В. Левіцкі // Historicus Luvenis № 1 (март 2015 г.). – Інтэрнэт-выданне; электронны адрас: http://www.hist.bsu.by/hi/index.php?option=com_content&view= article&id=9:3-levitski-1&catid=12&Itemid=111.
4. Скурко, П.Д. (навук. кіраўн. – праф. А.А. Яноўскі). Чытацкія густы і кніжны асартымент у Вялікім Княстве Літоўскім XVI–XVII стст. // Европа-2014 : гуманитарное знание между прошлым и будущим : сб. науч. тр. / редкол.: Г.Я. Миненков (отв. ред.) [и др.]. – Вильнюс: ЕГУ, 2015. – С. 161–169.
5. Подберезкин Ф.Д. (навук. кіраўн. – праф. А.А. Яноўскі). Pugnans contra paganos»: осада Полоцка 1381 г. и проблема происхождения сведений о Руси в немецких хрониках // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. № 3 (61), сентябрь 2015. – С.95–96.
6. Подберезкин Ф.Д. Восточные «рейзы» графа Энгельберта фон Марк: осада Полоцка 1381 г. в хрониках герцогства Клеве.// Актуальные проблемы источниковедения / Материалы III Международной научно-практической конференции (Витебск, ВГУ им. П.М.Машерова, .8–9 октября 2015 г.). – Витебск, 2015. – С.136–139.
7. Раков Д.К., студэнт 3-га курса (у суаўтарстве з дац. С.Б. Жарко). Китай в эпоху правления Хубилая // Пути Поднебесной /Сборник научных трудов. Вып. IV. Ч.2. – Минск: РИВШ, 2015.– С.12–21.

Адным з відавочных вынікаў НДРС можна лічыць удзел студэнтаў-даследчыкаў у рознага роду і ўроўня конкурсах навуковых студэнцкіх працаў.

Па выніках 2014/2015 вучэбнага года пераможцамі ХХI Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых працаў: былі атрыманы Дыпломы 1 катэгорыі, а менавіта 2 студэнты і 1 магістрантка, што спецыялізаваліся па кафедры гісторыі Расіі:
1. ЛЯВІЦКІ А., студэнт 5-га курса «Прыгожая беларуская гісторыя: цыркуляцыя мінулага БССР (другая палова 1980-х гг.)» – навуковы кіраўнік – дацэнт С.М.ЦЕМУШАЎ;
2. ПАДБЯРОЗКІН Ф., студэнт 5-га курса «Граф Герхард фон Клевэ і яго канфлікт з Ноўгарадскай рэспублікай» – навуковы кіраўнік – прафесар А.А. ЯНОЎСКІ
3. СКУРКО П., магістрант «Кніжная культура ў паўседённасці ВКЛ і Расіі XVI—XVII стст.» – навуковы кіраўнік – прафесар А.А. ЯНОЎСКІ.

Выкладчыкі кафедры неаднаразова праводзілі навуковае рэцэнзаванне працаў студэнтаў, што былі прадстаўлены на Рэспубліканскі конкурс, у прыватнасці ў2015 годзе дацэнт В.А. КАХНОВІЧ рэцэнзаваў 9 студэнцкіх працаў.

У красавіку 2015 г. 11 студэнтаў кафедры прымалі ўдзел у першым туры другога Міждународнага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых работ па гісторыі «Общий путь к Великой Победе: к 70-летию окончания Великой Отечественной войны». Конкурс быў арганізаваны гістарычным факультэтам БДУ сумесна з гістарычным факультэтам МДУ імя М.В. Ламаносава. Па яго выніках 15–17 чэрвеня 2015 г. 3 студэнты ад кафедры ўдзельнічалі ў заключным этапе гэтага конкурсу і апынуліся ў ліку пераможцаў:
1. Курс Ігар /студэнт 3-га курса спецыяльнасці «гісторыя»/. – Тэма «Вобраз Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці Даніла Фёдаравіча Серыкава» – навуковы кіраўнік – дацэнт В.В. БРЫГАДЗІНА. Быў атрыманы Дыплом I ступені.
2. Воднева Алена /студэнт 2-га курса спецыяльнасці «гісторыя»/. – Дэманстрацыя і прадстаўленне электроннага навучальнага дапаможніка (ЭНД) «Культура Расіі ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст.». ЭНД быў выкананы пад кіраўніцтвам дацэнта В.В. СЕРГЕЕНКАВАЙ. Атрыманы Дыплом I ступені і права выступу з праектам на круглым стале Клубу маладых прафесіяналаў «Гуманитарное сотрудничество в сохранении исторического и цивилизационного единства народов России и СНГ» (26–27 чэрвеня 2015 г. у г. Арэнбургу (РФ).
3. Пятровіч Ігар /студэнт 3-га курса спецыяльнасці «гісторыя»/. – Тэма «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. вачыма франтавіка і партызана: дзённікавыя запісы В.В.Чуркіна, мемуары С.Г. Драбязко і М.М. Нікуліна, успаміны Г.А. Сямёнавай» – навуковы кіраўнік – дацэнт І.А. ЛІТВІНОЎСКІ. Атрыманы Дыплом III ступени.

У лютым 2015 г. студэнт 5-га курса Ф.Д. ПАДБЯРОЗКІН перамог на конкурсе «Студэнт году БДУ» у намінацыі «Навука».

Студэнт 5-га курса кафедры А.М. ЛЯВІЦКІ з верасня 2014 г. па люты 2015 г. у рамках стыпендыяльнай праграмы Міністэрства навукі і адукацыі Саксоніі «Agricola» праходзіў стажыроўку ў Лейпцыгскім універсітэце (ФРГ), а з 10 па 22 жніўня 2015 г. (з’яўляўся ўжо магістрантам кафедры) прымаў удзел у летняй школе «20-ы Грайсфвальдскі Украінікум» (Грайсфальд, ФРГ; кароткатэрміновая стыпендыя Навуковага Каледджа імя А. Крупа).

У 2015 г. былі атрыманы натупныя гранты:
– Магістрант Ф.Д. ПАДБЯРОЗКІН перамог у конкурсе грантаў БДУ 2015 году (гл. загад аб падвядзенні вынікаў конкурса грантаў БДУ ад 15.05.2015 № 265–ОД і выдадткаванні 2 млн руб.) для выканання праекту «Паходжанне звестак аб Русі і Літве ў паўночнагерманскіх хроніках канца XIV–XVI стст.».
– Студэнт 4-га курса Я.М.ЛЯВІЦКІ с лютага 2014 г. па люты 2015 г. удзельнічаў у гранце «Хрысцінізацыя ў Сярэднія вякі«, дзе адказваў за раздзел «Хрышчэнне Жамойціі».
– У верасні 2015 г. магістрант А.М. Лявіцкі падаваў заяву на грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (тэма – “Подых навальніцы: эпас Івана Мележа як інструмент гістарычнай палітыкі ў БССР эпохі адлігі”), а ў кастрычніку 2015 г. падаваў заяву на навучанне па абмену ва Ўніверсітэце Лейпцыга (ФРГ, па выніках было атрымана адабрэнне).

Кафедра гісторыі Расіі БДУ лічыць, што стымулам у навуковай рабоце студэнтаў ёсць сам факт іх уключэння ў розныя даследчыцкія праекты, што праводзяць супрацоўнікі кафедры, а таксама ўдзел у круглых сталах, а таксама прадстаўленне ім магчымасцяў друку ў навуковых выданнях факультэта, універсітэтаў і НАН Беларусі.

У 2015 г. былі рэалізованыя і некаторыя іншыя формы, у прыватнасці, прыцягванне студэнтаў да ўдзелу ў рознага роду конкурсах. Так, у 2-м Міжнародным расійска-беларускім конкурсе студэнцкіх навуковых работ па гісторыі «Общий путь к Великой Победе: к 70-летию окончания Великой отечественной войны (1941–1945 гг.)» паміж гістарычнымі факультэтамі БДУ і МДУ імя М.В. Ламаносава ад кафедры ўдзельнічала 3-е студэнтаў 3-га курса: А.Л. ВОДНЕВА. І.Л. КУРС і І.К. ПЯТРОВІЧ. Яны, пасля праходжання першага тура, былі рэкамендаваны да паездкі ў г. Маскву, МДУ імя М.В. Ламаносава з мэтай удзелу ў заключным туры і атрымалі пермогу.

Кафедра мае навукова-метадычныя распрацоўкі па арганізацыі і правядзенню НДРС — навукова-метадычны дапаможнік па напісанню курсавых і дыпломных работ, аўтарамя якога ёсць 3-х выкладчыкаў кафедры: А.А. Яноўскі, В.В. Сергеенкава, М.А. Шабасава.

Кафедра мае намеры працягваць тыя традыцыя, што акрэплі за апошнія гады ў актывізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў. Перпектывы іх памнажэння бачацца ў болей паслядоўным і актыўным выкарыстанні магчымасцей спецыялізацыі і прыцягванне студэнтаў да распрацоўкі сучасных навукова-адукацыйных электронных дапаможнікаў і розных праектаў.

Кафедра можа толькі прапанаваць склікаць у маштабах факультэта і нават усяго ўніверсітэта нейкі пашыраны і добра падрыхтаваны семінар па абмеркаванні пытанняў НДРС у сувязі с пераходам БДУ на скарочаныя тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў. Мяркуецца, што ў такіх умовах навуковая праца са студэнтамі будзе больш абмежаваная.

Кафедра гісторыі Расіі дастаткова цесна супрацоўнічае з асобнымі цэнтрамі, аддзеламі і сектарамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Яго супрацоўнікі з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі навуковых мерапрыемстваў, што праводзяцца кафедрай. У той жа час па запрашэнню кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі выкладчыкі, аспіранты, магістранты і нават студэнты кафедры прымаюць удзел у навуковых канферэнцыях і «круглых сталах», што праводзяцца ў Акадэміі. З 2014 году студэнты і магістранты, якія спецыялізуюцца па кафедры, штогод праходзяць пераддыпломную (даследчую) практыку. Кіраўнікамі практыкі ад Інстытута гісторыі НАН Беларусі з’яўляліся вядучыя даследчыкі рэспублікі ў вобласці гістарычнай навуцы, у тым ліку дактары навук В.Ф. Голубеў і А.М. Літвін, дацэнты А.М. Філатава, М.У. Смяховіч, В.В. Яноўская. А.Э. Сакольчык.

Кантакты з НАН Беларусі ажыццяўляюцца і на арганізацыйна-навуковым узроўні праз Беларускі рэспубліканскі Фонд фундаментальных даследаванняў. Сумесна з НАН РБ зацверджаны і выконваюцца 3 тэмы НДР у рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэялогіі» на 2011–2015 гг. у падпраграме № 1 «Гісторыя, духоўная і матэрыяльная культура беларускага народа» ДПНД («Гісторыя, культура, грамдства, дзяржава»). У 2015 годзе былі пададзены 3 заявы для ўключэння НДР у якасці праекта задання ў дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў на 2016–2020 гады «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства».

Кафедра падтрымлівае сувязі з редакцыяй Беларускай Энцыклапедыі, а менавіта публікацыя артыкулаў, редагаванне матэрыялаў, праводзяцца кансультацыі супрацоўнікаў рэдакцыі датычна артыкулаў па гісторыі Расіі, Украіны і Беларусі, што рыхтуюцца да выдання. Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у суместных з гісторыкамі НАН Беларусі і вядучых беларускіх універсітэтаў у навуковым праекце па напісанню шматтомнай гісторыі Беларусі.

Навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі пастаянныя аўтары міжкафедральнага навуковага зборніку «Расійскія і славянскія даследаванні»; таксама — аўтары шматлікіх рэцэнзій на вучэбныя праграмы, што распрацоўвалі выкладчыкі кафедры.

На працягу апошніх гадоў кафедра найбольш шчыльна супрацоўнічала з навуковым супрацоўнікам Інстутата гісторыі НАН Беларусі к.гіст.н. А.Э. САКОЛЬЧЫК, якая чытала спецыяльныя курсы для студэнтаў кафедральнай спецыялізацыі, а таксама дысцыпліны «Вялікая Айчынная вайна савецкага народу ў кантэксце Другой сусветнай вайны».

Плённа супрацоўнічае кафедра з Інстытутам Расійскай гісторыі Расійскай Акадэміі навук (РАН, г. Масква) прафесар В.І. МЯНЬКОЎСКІ і дацэнт С.М. ЦЕМУШАЎ. Перадусім, тое – удзел у навуковых канферэнцыях, дзе мела месца апрабацыя вынікаў выканання навуковых тэмаў у рамках дзяржпраграмы, кіраўнікамі якой яны з’яўляюцца. У выніку супрацоўніцтва наладжаны навуковыя кантакты з гісторыкамі Расіі. Доцэнт С.М.ЦЕМУШАЎ каардынаваў работу над гістарычнымі мапамі у рамках супрацоўніцтва з Групай гістарычнай геаграфіі і Цэнтрам вывучэння ваеннай гісторыі РАН. У межах апошняга прадуктыўна дзейнічае Цэнтр інтэлектуальнай гісторыі пад кіраўніцтвам намесніка дыректара Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН, члена-карэспандэнта РАН, доктара гісторычных навук, прафесара Л.П. Рэпінай. Цэнтр увесь час праводзіць канферэнцыі, у тым ліку ан-лайн семінары па праблемам «Людзі і тэксты». Прафесар А.А. ЯНОЎСКІ знаходзяцца ў пастаянным творчым кантакце з гісторыкамі згаданага Цэнтра.

Уся навуковая дзейнасць кафедры ў цэлым і яе супрацоўнікаў праходзіла ў адпаведнасці з агульнакафедральным планам і індвідуальнымі планамі выкладчыкаў. Кантроль за выкананнем (цякучым і выніковым) планаў праводзіць загадчык кафедры і становіцца прадметам абмеркавання на паседжаннях кафедры, а таксама некаторыя аспекты выносіліся на абмеркаванне Савета факультэта. Тры навуковыя тэмы ў рамках дзяржпраграмы знаходзіліся ў арганізацыйным полі і пад непасрэдным кантролем трох аддзелаў Інстытута НАН Беларусі.

У 2016 годзе кафедра нацэлена на паспяховае, навукова-эфектыўнае выкананне новых накірункаў НДР на наступныя пяць гадоў па трох тэмах, што ўключаны ў Дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў 2016–2020 гг. Працягваюцца даследаванні па асобных тэмах вучэбных праграмаў курса «Гісторыя Расіі і Украіны» з тым, каб на гэтай аснове ствараць новыя вучэбныя электронныя дапаможнікі для забеспячэння вучэбна-метадычнай дзейнасці кафедры і іншых навучальных установаў рэспублікі. Адным з прыярытэтаў у навукова-даследчай працы кафедры бачыцца падрыхтоўка да публікацыі на працягу 2016–2020 гг. серыі навуковых і навукова-папулярных выданняў, што прысвячаюцца гісторыі і сучаснасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў сувязі с яго 100-годдзем.

У мэтах удасканалення вучэбнага працэса і павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове творчага выкарыстання міжнароднага вопыту прадугледжваецца актыўны ўдзел у працы міжнародных навуковых канферэнцый, даследаванне і збор матэрыялаў па адпаведнай праблематыцы. Ва ўсім тым актыўны ўдзел прымаюць не толькі выкладчыкі, але і аспіранты, магістранты і студэнты кафедры. Да прыкладу, у свой час праз сістэму грантаў міжнародных навуковых арганізацый колішнія аспіранты, а зараз выкладчыкі Шабасава М.А., Шымак А.К. і інш. — павышалі сваю кваліфікацыю ў замежжы (Славакія, Польшча).

Яндекс.Метрика