Віншуем аспіранта кафедры гісторыі Расіі Падбярозкіна Філіпа Дзмітрыевіча з перамогай у конкурсе на лепшую дыпломную (магістарскую) працу 2016 года на прэмію Германскага гістарычнага інстытута (Масква).
Праца прысвечана тэме «Рыцары Нямецкага ордэна на службе Рурыкавічаў і Гедымінавічаў XIII—XV стст. (вайсковы і сацыяльны аспекты)» (навуковы кіраўнік — праф. А.А. Яноўскі). Уручэнне прэміі адбывалася ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. На агульным фота злева направа: А.В. Даронін (ГІІ, Масква), Філіп Падбярозкін, А.А. Яноўскі (БДУ), А.В. Мартынюк (БДУ).
![]() |
![]() |
Паведамляем, што 17 мая 2017 г. на гістарычным факультэце БДУ (кафедра гісторыі Расіі; горад Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 45, час: 14.00-16.00) адбудзецца Навуковы круглы стол "Пічэтаўскія чытанні: вытокі нацыянальнай гістарыяграфіі (да 200-годдзя са дня нараджэння Мікалая Іванавіча Кастамарава)".
Тэматыка Круглага стала:
1. Жыццёвы шлях Мікалая Іванавіча Кастамарава.
2. М.І. Кастамараў і грамадска-палітычная сітуацыя ў Расійскай імперыі і ў Надняпранскай Украіне ў ХІХ ст.
3. Фарміраванне грамадзянскіх, гістарыясофскіх і нацыянальных поглядаў М.І. Кастамарава і іх рэпрэзентацыя ў яго творчай спадчыне.
4. Мікалай Іванавіч Кастамараў як літаратар і публіцыст.
5. Гістарыяграфічная спадчына М.І. Кастамарава.
6. Асэнсаванне прац М.І. Кастамарава ў сучаснай гістарыграфіі.
7. М.І. Кастамараў як краязнавец і літаратурны крытык.
Тэмы даклада на Круглы стол, разам са звесткамі аб аўтары(-ах) (Прозвішча, Імя, Імя па бацьку, пасада, месца працы, навуковая ступень і званне, кантактная інфармацыя) высылаць на электронны адрас This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з пазнакай «Круглы стол М.І. Кастамараў».
31 жніўня 2016 г. ўжо па добрай старой традыцыі калектыў кафедры вітаў студэнтаў-першакурснікаў перад пачаткам новага навучальнага года. С яскавай прамовай да малодшага пакалення звярнуўся загадчык кафедры прафесар А.А. Яноўскі.
Тое ж калектыў кафедры святочна вітаў новаабранага дэкана гістарычнага факультэта доктара гістарычных навук А.А. Каханоўскага.