Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Агульная інфармацыя аб кафедры

У 2015/2016 навучальным годзе на кафедры гісторыі Расіі выкладчыцкага і навукова-даследчую дзейнасць вядуць 2 прафесары (Алег Антонавіч Яноўскі, Вячаслаў Іванавіч Мянькоўскі), 12 дацэнтаў (Юрый Андрэевіч Блашкоў, Галіна Аляксандраўна Болсун, Вольга Васільеўна Брыгадзіна, Сяргей Барысавіч Жарко, Вольга Ігараўна Яршова, Віктар Адамавіч Кахновіч, Іван Афанасьевіч Літвіноўскі, Святлана Леанідаўна Лугаўцова, Вера Васільеўна Сяргеенкава, Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў, Марына Аляксееўна Шабасава, Грыгорый Аляксеевіч Петачэнко), 1 старэйшы выкладчык (кандыдат гістарычных навук Алена Казіміраўна Шымак). Калектыў кафедры складаецца з прадстаўнікоў розных пакаленняў – настаўнікаў і вучняў, якія аб'ядноўваюць трывалыя і плённыя творчыя традыцыі.

Як вынік калектыўнай работы кафедры гістоыі Расіі ў умацаванні навуковых творчых сувязей з замежнымі калегамі і ўстановамі можна назваць узнагароды, што былі атрыманы ў 2015 г. яе загадчыкам:

ЯНОЎСКІ А.А. — узнагароджаны медалем Камісіі па грамадскім медалях і памятных знаках РФ: «За працы ў асвеце (РФ)» (7 красавіка 2015 г.); медалем Камісіі па грамадскім медалях і памятных знаках РФ: «За працы ў асвеце (РФ)»— «1150 год Расійскай дзяржаўнасці» (январь 2015 г.).

Супрацоўнікі кафедры заўжды плённа займаліся падрыхтоўкай кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Напрыклад, у 2015 г. у магістратуру пры кафедры былі прыняты 2 чаловекі. Па стану на студзень 2016 г. па кафедры навучалася: 1 дактарант, 5 аспірантаў і 1 сашкальнік. У ліпені 2015 г. у магістратуру пры кафедры паступілі 2 выпускнікі кафедры: Ф.Д. Падбярозкін (навуковы кіраўнік прафесар А.А. Яноўскі) і А.М. Лявіцкі (навуковы кіраўнік дацэнт С.М. Цемушаў). Выпускніца ж магістратуры П.Д. Скурко паспяхова здала уступныя экзамены і стала аспірантам (навуковы кіраўнік прафесар А.А. Яноўскі).

Адной з «традыцый» кафедры гісторыі Расіі з'яўляецца паспяховая абарона дысертацый яе аспірантамі і сашукальнікамі. Можна казаць аб самастойнай навуковай школе даследавання гісторыі Расіі і фарміраванні школы украіністыкі, што склалася ў універсітэце, вытокі якіх знпаходзім у 1920-я гады, у дзейнасці кафедраў гісторыі СССР (з некалькімі варыянтамі іх назваў) у 1930–1980-я гг. Калі казаць толькі пра апошнія дзесяцігоддзі, то, да прыкладу, прафесар А.А. Яноўскі быў вучням дацэнта А.І. Кажушкова, які працаваў на кафедры гісторыі СССР і гісторыі СССР дасавецкага перыяду ў 60–80-я гг. ХХ ст. У наступным ужо пад кіраўніцтвам Алега Антонавіча падрыхтавалі і абаранілі кандыдацкія дысертацыі выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ і кафедры – А.Д. Гронскі, І.А. Валахановіч, В.І. Бобышаў, С.М. і В.І. Цемушавы, А.К. Шымак, В.А. Кахновіч. Прафесар В.І. Менькоўскі з'яўляўся навуковым кіраўніком выпускнікоў і аспірантаў кафедры А.Б. Елісеева і М.А. Шабасавай, якія не так даўно паспяхова абаранілі сваі кандыдацкія дысертацыі. Пад кіраўніцтвам дацэнта В.В. Сяргеенкавай сталі кандыдатамі навук В.І. Яршова і М.А. Гулюк, дацэнта Ю.А. Блашкова – С.Б. Жыхараў. У мінулым згаданыя навуковыя кіраўнікі самі паспяхова падрыхтавалі сваі дысертацыі пад кіраўніцтвам навуковых кіраўнікоў – выкладчыкаў кафедры: І.В. Аржахоўскага, М.П. Баранавай, Ю.І. Драгуна, А.І. Кажушкова, С.В. Паздняка і інш.

Калектыў кафедры гісторыі Расіі беражэ традыцыі і захоўвае памяць пра сваіх папярэднікаў. Так, 18 кастрычніка 2011 г. быў праведзены круглы стол «Наша шчырая павага – Чалавеку, Гісторыку, Настаўніку, Дэкану: Да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Захаравіча Савачкіна», на якой сваімі успамінамі падзяліліся шматлікія выкладчыкі і кафедры, і факультэта. Раней, 30 красавіка 2010 г., кафедра праводзіла вечар успамінаў «Настаўнік, перад іменем Тваім… (Кафедра гісторыі Расіі ў асобах: 1921–2010 гг.)», што быў прысвечаны памяці калег з розных пакаленняў: Уладзіміра Іванавіча Пічэты, Дзмітрыя Аляксеевіча Жарынава, Аляксандра Антонавіча Савіча, Аляксея Пятровіча П'янкова, Лаўрэнція Сямёнавіча Абецэдарскага, Пятра Захаравіча Савачкіна, Ігара Вацлавіча Аржахоўскага, Анатоля Іосифавіча Кажушкова, Марыі Парфір'еўны Баранавай, Ядзвігі Паўлаўны Навуменка, Юрыя Іосіфавіча Драгуна, Ірыны Уладзіміраўны Каменскай, Сяргея Вадзімавіча Пазняка, Мікалая Міронавіча Цімахоўцава і інш. Кафедра таксама праводзіла навуковы круглы стол «Праблемы гісторыі Расіі, Беларусі і Украіны XIX — пачатку XX стагоддзя», да 135-годдзя са дня нараджэння акадэміка У.І. Пічэты і 80-годдзя са дня нараджэння прафесара І.В. Аржахоўскага» (г. Мінск, кафедра гісторыі Расіі БДУ, 28 кастрычніка 2013 г.). Затым 15 красавіка 2015 г. кафедра правяла Міжнародную навуковую студэнцкую канферэнцыю «Памяць: вайна ў лёсе маёй сям'і і гістоыі краіны»; 25 лістапада 2015 г. кафедра праводзіла Міжнародны навуковы круглы стол «Першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг.: да 110-годзя пачатку рэвалюцийных падзей». Рэгулярна супрацоўнікі кафедры прымаюць удзел у правядзенні шэрагу іншых міжнародных навуковых канферэнцый.

Навукова-даследчыя інтарэсы супрацоўнікаў кафедры гісторыі Расіі звернуты да разнастайных навуковых накірункаў: гісторыя вышэйшай школы і адукацыі, інтэлігентазнаўства, універсітэтазнаўства, просапаграфія, палітычная гісторыя рускіх зямель (ад даўнейшых часоў да сённяшняга часу), гісторыя рускай культуры, сацыяльная і эканамічная гісторыя Расіі і Украіны, гістарыяграфія даследавання савецкага грамадства і Расіі ў англамоўным і рускоўным навуковым свеце, гісторыя знешняй палітыкі Расіі і Савецкага Саюза, палітычная гісторыя Расіі і Украіны ў Сярэдневечча і Новы час, гісторыя грамадскіх рухаў, гісторыя рэгіёнаў, краязнаўства.

Шмат гаворыць на карысць таго, што праца калектыва кафедры ў навукова-выдавецкай дзейнасці плённая. Да прыкладу, толькі за 2015-ы год выкладчыкі кафедры ўдзельнічалі ўнапісанні і выданні 15 навуковых кніг, вучэбных і вучэбно-наглядных дапаможнікаў, вучэбных матэрыялаў як для вну, так і сярэдніх школаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку сярод іх: 2 манаграфіі; 1 – навуковая кніга; 1 раздзел у калектыўнай манаграфіі, 2 энцыклапедычных і даведачных выданні; 8 вучэбных і вучэбна-наглядных дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; 1 зборнік дыягнастычных (вучэбных) матэрыялаў. Было надрукавана 78 навуковых артыкулаў, 17 картаў, 6 тэзісаў і рэцэнзій. Па шматлікім паказчыкам кафедра захоўвае лідэрства на факультэце.

Плённа развіваецца супрацоўніцтва кафедры гісторыі Расіі з вучэбнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі і замежжа. Прыкладам тут могуць служыць творчыя праекты, што ў 2012 г. былі рэалізаваны сумесна з Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускім грамадскім аб'яднаннем украінцаў «Ватра», Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Рэспубліканскім інстытутам імя Канфуцыя, БДПУ імя М. Танка, МДУ імя А. Куляшова (Магілёў), гімназіяй № 21 г. Мінска і шматлікімі іншымі арганізацыямі адукацыі, навукі і культуры. Прыкладам эфектыўнага супрацоўніцтва стаў удзел загадчыка кафедры прафесара А.А. Яноўскага 7–8 снежня 2011 г. у VI-м Усерасійскай нарадзе дэканаў і загадчыкаў кафедраў гістарычных факультэтаў вну Расіі, што быў арганізаваны Інстытутам усеагульнай гісторыі РАН. На гэтай нарадзе прафесар зрабіў даклад аб вопыце і традыцыях выкладання гісторыі Расіі ў універсітэтах Беларусі, у тым ліку вопыт апошняга 20-годдзя. Нямала супрацоўнікаў кафедры прымалі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Гістырычная спадчына Беларусі: выяўленне, захаванне і вывучэнне: Да 90-годдзя Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі» (16–18 мая 2012 г.), у міжнародным круглым стале «Дабраслаўленне Дванаццатым годам» (17 мая 2012 г.), у Міжнароднай канферэнцыі «Расія, Беларусь, Украіна: гісторыя, сучаснасць, будучыня (да 1150-годдзя зараджэння рускай дзяржаўнасці)» і інш. У 2015 годзе выкладчыкі кафедры гісторыі Расіі прымалі ўдзел у 46-ці міжнародных і 10-ці рэспубліканскіх канферэнцыях, дзе выступілі з 81 дакладам.

Увесь час і досыць часта супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у рэцэнзаванні навуковых працаў. Дацэнт кафедры С.М. Цемушаў прымае актыўны ўдзел у распрацоўкі вучэбных матэрыялаў для сярэдняй школы і пытанняў для Алімпіяды па гісторыі. Згодна з НАН РБ зацверджаны і выконваюцца 3 тэмы НДП у рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі» на 2011–2015 гг. у падпраграме № 1 «Гісторыя, духоўная і матэрыяльная культура беларускага народа» ДПНД («Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава»). У 2015 годзе былі пададзены 3 заявы для ўключэння НДП у якасці праекта задання ў дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў на 2016–2020 гады «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства». Кафедра падтрымлівае сувязі з рэдакцыяй Беларускай Энцыклапедыі, а менавіта публікацыя артыкулаў, редадагаванне матэрыялаў, праводзяцца кансультацыі супрацоўнікаў редакцыі датычна артыкулаў па гісторыі Расіі, Украіны і Беларусі, што рыхтуюцца да друку. Выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у суместным з гісторыкамі НАН Беларусі і вядучых беларускіх універсітэтаў у навуковым праекце па напісанню шматтомнай гісторыі Беларусі.

У цяперашні момант кафедра накіравана на паспяховае выкананне новых накірункаў НДП на наступныя пяць год по тром тэмам, што уключаны ў Дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў 2016–2020 гг. Маюць быць працягнуты даследаванні па асобным тэмам вучэбнай праграмы курса «Гісторыя Расіі і Украіны» з тым, каб на гэтай аснове стварыць новыя вучэбныя электронныя дапаможнікі для забеспячэння вучэбна-метадычнай дзейнасці кафедры і іншых адукацыйных установаў рэспублікі. Адным з прыярытэтаў у навукова-даследчай працы кафедры бачыцца падрыхтоўка да выдання цягам 2016—2020 гг. серыі навуковых і навукова-папулярных выданняў, што прысвечаны гісторыі і сучаснасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў сувязі з яго 100-годдзем.

Яндекс.Метрика