Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны

istochnik

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!

У навуковым зборніку гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны», які выдаваўся з 2002 г. па 2017 г.апублікаваны навуковыя артыкулы ў адпаведнасці з профілем выдання: крыніцазнаўства, гістарыяграфія, архівазнаўства, дакументазнаўства, археаграфія і інш. дапаможныя дысцыпліны па наступных навуковых напрамках: гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання - 07.00.09; дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства - 05.25.02.

Зборнік уключаны ў Пералiк ВАК Рэспублікі Беларусь у якасці рэферуемага навуковага зборніка (Загад Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 г. № 84 (дадатак)) і адкрыты для маладых даследчыкаў: аспірантаў, дактарантаў і якія навучаюцца ў форме суіскальніцтва ў БДУ і іншых універсітэтах і навуковых установах.

Асноўнай задачай дзейнасці зборніка "Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны" з'яўляецца: публікацыя рукапісаў, якія адлюстроўваюць вынікі арыгінальных навукова-даследчых работ, тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў; публікацыя рукапісаў, якія асвятляюць сучасны стан асобных напрамкаў гістарычнай навукі; публікацыя найбольш значных матэрыялаў навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, нарад і інфармацыя аб развіцці навуковых школ, у тым ліку расійскіх і замежных.

Штогоднік на старонках выдадзеных 11 нумароў аб'яднаў гісторыкаў не толькі ўсяго факультэта, але і іншых універсітэтаў Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, калег з далёкага і блізкага замежжа. У ім прадстаўлены матэрыялы і артыкулы, што асвятляюць праблемы розных часовых перыядаў і розных тэрыторый, арыгінальныя аўтарскія падыходы і ацэнкі.

У кожным выпуску зборніка апублікаваны матэрыялы па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, славянскіх дзяржаў, гісторыі СССР і іншых дапаможных дысцыплін.

У лістападзе 2016 гады выйшаў апошні 11-ты выпуск навуковага зборніка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны».

Са студзеня 2017 года згодна загаду рэктара ад 28.09.2016 г. "Аб упарадкаванні выпуску навуковых перыядычных выданняў БДУ, прасоўванні іх ў сусветную навукова-адукацыйную прастору» выданне зборніка спынена.

Рэдкалегія дзякуе сваім аўтарам за ўдзел у стварэнні зборнікаў і запрашае да супрацоўніцтва на старонках навуковага перыядычнага выдання "Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя".
 

З матэрыяламі, апублікаванымі ў рамках штогадовага навуковага зборніка "Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны" Вы можаце азнаёміцца на нашым сайце:

1) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Вып. 1 / Адк. рэд. С.М. Ходзін — Мн.: БДУ, 2002. — 254 с.

2) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: Навук. зб. Вып. 2 / Рэдкал.: С.М. Ходзін (адказ. рэд.) і інш. — Мн.: БДУ, 2005. — 243 с.: іл.

3) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. Вып. 3 /рэдкал.: У. Н. Сідарцоў, С. М. Ходзін (адк. рэдактары) [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2007. — 245 с.

4) Крынiцазнаўства i спецыяльныя гiстарычныя дысцыплiны : навук. зб. Вып. 4 / рэдкал.: С. М. Ходзiн (адк. рэд.) [i iнш.]. - Мiнск: БДУ, 2008. - 260 с.

5) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: навук. зб. Вып. 5 / рэдкал.: У.Н. Сідарцоў (адк. рэд.), С.М.Ходзін (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мнінск: БДУ, 2009. — 187 с.

6) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. Вып. 6 / рэдкал. : С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2011. — 199 с.

7) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. Вып. 7 / рэдкал. : С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2012. — 207 с.

8) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. Вып.  8 / рэдкал. : С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2013. — 219 с.

9) Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. Вып. 9 / рэдкал. : С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2014. — 273 с.

Яндекс.Метрика