Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Пра зборнік

Лістападаўскія сустрэчы - традыцыйная выкладчыцка-студэнцкая канферэнцыя. Праводзіцца на гістарычным факультэце БДУ з 1995 г. кожны няцотны год. Адзіная ў краіне пляцоўка для сустрэчы, абмену думкамі і дыскусій спецыялістаў па арыенталістыцы, антыказнаўству і медыявістыцы. Паседжэнні канферэнцыі традыцыйна праходзяць па секцыях: «Гісторыя старажытнага Усходу», «Гісторыя Грэцыі і Рыма», «Гісторыя сярэдніх вякоў». З 2001 г. канферэнцыя стала міжнароднай. У яе працы неаднаразова прымалі ўдзел вядомыя гісторыкі з Германіі, Літвы, Расіі. Шэраг канферэнцый быў прысвечаны памяці «бацькоў-заснавальнікаў» кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. Чацвёртыя чытанні (2001 г.) - 125-годдзю з дня нараджэння М. М. Нікольскага і У. М. Перцава. Шостыя чытанні (2005 г.) - 100-годдзю з дня нараджэння прафесара Ф. М. Нячая. Восьмыя чытанні (2009 г.) - 100-годдзю з дня нараджэння прафесара Г. М. Ліўшыца.

Яндекс.Метрика