Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

15 сакавіка 2016 г. на гістарычным факультэце БДУ прайшоў справаздачна-выбарны сход маладых навукоўцаў факультэта. Да маладых выкладчыкаў і аспірантаў звярнуўся дэкан гістарычнага факультэта Сяргей Мікалаевіч Ходзін і намеснік дэкана па навуковай рабоце Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі.

З інфармацыяй аб выніках дзейнасці савета маладых навукоўцаў факультэта з кастрычніка 2012 г. па сакавік 2016 выступіў А.М.Назаранка.

Маладыя навукоўцы ўхвалілі новы склад савета на 2016–2018 гады і асноўныя напрамкі работы на 2016 год. Савет сфарміраваны ў колькасці 10 чалавек і ўключае 6 выкладчыкаў і 4 аспірнатаў (прадстаўляюць усе кафедры гістарычнага факультэта). Абраны старшыня (А.М.Назаранка), намеснік старшыні (А.В.Бурачонак) і сакратар савета (К.І.Высоцкая).

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ва ўзаемадзеянні з Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы запрашае 3 снежня 2015 года (14-30, аўд. 45) прыняць удзел у працы Навукова-адукацыйнага семінара “Вопыт Украіны ў галіне архіўнага захоўвання электроннай дакументацыі”.

Выступоўцы:

Гаранін Аляксандр Якаўлевіч, дырэктар Украінскага навукова-даследчага інстытута архіўнай справы і дакументазнаўства, кандыдат гістарычных навук (Кіеў, Украіна)

Каўтанюк Юрый Слававіч, дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага электроннага архіва Украіны, кандыдат гістарычных навук (Кіеў, Украіна)

Дадатковая інфармацыя: Назаранка Арцём Міхайлавіч, 209-57-06

2 лістапада 2015 года (15-00, аўдыторыя 45 гістарычнага факультэта БДУ, вул. Чырвонаармейская, 6) адбудзецца прэзентацыя зборніка работ беларускага гісторыка дырэктара Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры крыніцазнаўства БДУ Вячаслава Леанідавіча Насевіча “Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя”.

Запрашаем студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў!

Нашаму калегу, доктару гістарычных навук А.М.Лукашэвічу, за цыкл работ па ваеннай і палітычнай гісторыі Расіі, Беларусі і Польшчы XVIII - першай чвэрці XIX стст. прысуджана Прэмія імя У.І.Пічэты для маладых навукоўцаў за 2015 год.

19 кастрычніка 2015 г. у 17.40 (аўдыторыя 42а) у межах семіанара маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта пройдзе адкрытая лекцыя Андрэя Міхайлавіча Лукашэвіча “Беларусь напярэдадні і падчас вайны 1812 года”.

Запрашаем Вас наведаць адкрытую лекцыю.

19 ноября 2014 г. в 16.00 в 25 аудитории на историческом факультете БГУ будет организован очередной Научный семинар Совета молодых ученых исторического факультета БГУ.

Основной докладчик: Носевич Вячеслав Леонидович, кандидат исторических наук, доцент, директор Белорусского научно-исследовательского центра электронной документации (БелНИЦЭД).

Тема: Физические границы исторического познания: теоретическая абстракция или …?

Яндекс.Метрика