Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Агульная інфармацыя

Савет маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта БДУ быў заснаваны ў верасні 2009 года. Гэта ініцыятыўная група, якая прадстаўляе інтарэсы маладых супрацоўнікаў факультэта і займаецца навукова-даследчай дзейнасцю. Яны ўключаюць у сябе аспірантаў і кандыдатаў навук маладзейшых за 35 гадоў, а таксама дактароў навук маладзей за 45 гадоў. СМН ўзначальвае Старшыня, які абіраецца на агульным сходзе маладых навукоўцаў на тры гады.

Асноўныя мэты і задачы дзейнасці Савета:

- развіццё патэнцыялу творчай і навуковай моладзі, садзейнічанне прафесійнаму росту, актыўнаму ўдзелу маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта БДУ ў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаваннях;
- падрыхтоўка і правядзенні канферэнцый, семінараў і сустрэч для маладых навукоўцаў, арганізацыя навуковых школ і цыклаў лекцый вядучых вучоных;
- садзейнічанне выданню матэрыялаў канферэнцый і школ-семінараў маладых навукоўцаў, артыкулаў, манаграфій і іншых навуковых і навукова-папулярных работ маладых навукоўцаў;
- падтрымка развіцця міжнародных навуковых і культурных сувязей з удзелам маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта БДУ;
- садзейнічанне арганізацыі паўнавартаснага доступу маладых навукоўцаў да найноўшых інфармацыйных тэхналогій;
- наладжванне міжнародных навуковых сувязяў маладых навукоўцаў гістарычнага факультэта;
- удзел у вырашэнні пытанняў, якія тычацца сацыяльнай абароненасці моладзі гістарычнага факультэта БДУ.

 

 
 
 
 
 
 

 

Яндекс.Метрика