Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Прафсаюз студэнтаў

Студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця "Стыль жыцця"

5 снежня на гістарычным факультэце БДУ прайшоў студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця. Не, вы не падумайце, тут не было просьбаў адмовіцца ад курэння і алкаголю. Ніхто не мяняў цыгарэты на цукеркі і тым больш не казаў аб тым, як гэта шкодна. Бо усе пра гэта ведаюць.

Мэтай гэтага мерапрыемства было паказаць студэнтам як крута весці здаровы лад жыцця. Для гэтага на факультэт былі запрошаны спецыяльныя госці.
Адкрывалася мерапрыемства маляўнічай фотазонай з надпісамі-матывацыямі і раздачай найсмачнейшых яблыкаў, як студэнтам, так і выкладчыкам. На ўвесь хол другога паверха гучала запальная музыка, і нашы арганізатары ўсяляк прыцягвалі аўдыторыю.

Давайце перанясемся крыху далей…

У 14: 30 пачалося самае цікавае. Сцены 45 аўдыторыі наведалі нашы першыя госці. Трэнера з фітнес-клуба "Планка" распавялі нашым студэнтам пра сваю школу, падзяліліся парадамі, правялі трэнінг аб здаровым харчаванні, падказалі парачку рэцэптаў і адказалі на пытанні. Дзяўчаты нават раскрылі адзін свой сакрэт: "Тры базавыя ідэі Планкі-баланс, здаровы сэнс і павага да ўласнага цела".

Цікава, праўда? Ну што ж, пойдзем далей.

Пасля займальнай лекцыі ад фітнес-трэнераў, да нас на агеньчык зайшоў прадстаўнік Псіхалагічнай службы БДУ. Свае зносіны з аўдыторыяй хлопец пачаў з маленькага практыкаванні. Маладым людзям было прапанавана на працягу 5 хвілін трымаць вакуум у галаве. Натуральна ўвесь час прысутнічалі адцягваючыя фактары. Варта адзначыць, што не ўсім студэнтам атрымалася справіцца з заданнем, але гэта не было падставай для суму. Не кожны можа справіцца з такім складаным заданнем з першага разу. Далей студэнтам было расказана аб тым, што такое сіла волі, матывацыя, самаацэнка. І тут мы атрымалі пару каштоўных саветаў. Самым галоўным быў: "Пакахаеце сябе і ніколі не пачынайце з рэзкіх пераменаў. Рухайцеся паступова і толькі тады даможацеся патрэбнага выніку"»

І завяршалі наш дзень студэнты БДМУ. Медыкі крэатыўна падышлі да пастаўленай задачы, і прыйшлі не толькі з маляўнічымі прэзентацыямі, але і прыцягнулі з сабой манекен, так бы мовіць, для больш навочнага прыкладу. Нашы студэнты змаглі даведацца больш аб сваіх зубах, як захаваць іх прыгажосць і здароўе. Атрымалі новыя звесткі аб працы свайго мозгу і яго развіцці. І нават змаглі навучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу не толькі на тэорыі, але і на практыцы. Трэба сказаць, што нашы калегі пасля мерапрыемства пагутарылі тэт-а-тэт з некаторымі студэнтамі і далі ім слушныя парады.

Каб падвесці вынік, трэба сказаць, што ўсе засталіся задаволеныя, і наша мерапрыемства прайшло на ўра!

Беражыце сваё здароўе і выбірайце свой стыль жыцця!

GGPTBauMUagМы аб'яўляем аб правядзенні "Дня здаровага ладу жыцця" 5 снежня 2018 года на гістарычным факультэце БДУ.

Не, мы не будзем прасіць вас адмовіцца ад курэння на перапынках і мяняць цыгарэты на цукеркі таксама не будзем.
Наша мэта - паказаць вам як крута весці здаровы лад жыцця.

Мы запрашаем усіх жадаючых на студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця " Стыль жыцця"
Калі: 5 сьнежня
У колькі: 13.00-17.00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў: з 21 лістапада да 3 снежня!

Вы даўно хацелі даведацца аб здаровым ладзе жыцця, аб спорце і правільным харчаванні? Тады гэта мерапрыемства дакладна для вас!

Што для гэтага трэба? Выдаткаваць ўсяго 1 хвіліну часу і прайсці рэгістрацыю па спасылцы

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdVC4WcSrpn4e2ZutMFpoGmgga5ooZrSdB7M2hlB1yj1e8Cjg/viewform

Мы запрашаем да ўдзелу любыя ВНУ і факультэты, нам не важна вы студэнты, магістранты або аспіранты, вам дакладна будзе цікава. 

А самае галоўнае, вас чакаюць цікавыя лектары! У рамках форуму плануюцца наступныя семінары:
1)"Здаровы лад жыцця, аб працы нашага мозгу і яго функцыях"
2) "Правільнае харчаванне і спорт"
3) "Сіла волі / матывацыя" - псіхалагічны трэнінг

Вашы пытанні вы можаце дасылаць нам на пошту This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Рэгіструйцеся і сачыце за навінамі! Вас чакае яшчэ шмат усяго цікавага.

--
Прафбюро гістарычнага факультэта

IMG 053420 лістапада на базе гістарычнага факультэта адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай Людмілай Іванаўнай Рублеўскай. Гэтая цудоўная жанчына праславілася сваімі гісторыка-прыгодніцкімі раманамі, якія асвятляюць часы Вялікага княства Літоўскага. Творчасць Людмілы была высока ацэненая не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ва ўсім свеце - яе творы перакладзены на рускую, нямецкую, англійскую, польскую і дзясяткі іншых моў. Дарэчы, трэба адзначыць, што Людміла нядаўна адзначыла 35-гадовы юбілей свайго творчага шляху.

Перад тым як пагутарыць з самой пісьменніцай мы папрасілі студэнтаў адказаць на пытанне: "Чаго вы чакаеце ад дадзенага мерапрыемства?"І вось якія адказы атрымалі:

Наталля Траццякевіч: "Ну, па-першае даведацца яшчэ аднаго беларускага пісьменніка. Па-другое, бліжэй пазнаёміцца з творчасцю Людмілы Іванаўны".

Дар'я Латышэвіч:"Мне падабаецца гэтая жанчына і яе творчасць тым, што яна закранае беларускую гісторыю і піша так, што яе цікава чытаць".

І вось у 14:30 пачалося доўгачаканае мерапрыемства. Пісьменніца даволі падрабязна распавяла аб сваёй дзейнасці, шмат жартавала і з радасцю адказвала на пытанні студэнтаў.

Такім чынам, давайце пазнаёмімся з некаторымі адказамі яшчэ аднаго таленавітага чалавека нашага краю.

- Што вас звязвае з гістарычным факультэтам?

- На гістарычным факультэце мне цікава бываць, таму што гісторыя, не тое што адна з прафесій, а хутчэй кірунак майго жыцця. Вось як літаратура не Прафесія, Паэзія не прафесія, а спосаб ўспрымання свету, так і гісторыя была некаторым шляхам. Я нават неяк чула, што астролагі знайшлі зорку, якая адказвае за пачуццё гісторыі ў чалавека. Ці гэта яму цікава ці ён гэта адчувае, не ведаю.

- Амаль усе вашыя творы на гістарычную тэму, чаму?

- Я ў першую чаргу пісьменнік. Па гісторыі ў мяне напісана чыста гістарычных эсэ, артыкулаў, даследаванняў досыць шмат. У "Рыцарах і дамах Беларусі" я стараюся простымі словамі данесці да людзей, што гістарычны беларус не толькі пан сахі і косы, што ўсе ў нас было і рыцары, і дамы, і паэты, і філосафы, былі магнаты, якія асэнсоўвалі сябе як беларусы. Усё ў нас было, бо мы еўрапейскі народ і наша гісторыя-частка еўрапейскай гісторыі.

- Што вас натхняе на творчасць?

-Ведаеце, вельмі па-рознаму бывае. Вершы проста прыходзяць з вельмі моцнага пачуцця, ладу. Што да раманаў. Вось як з'явіўся раман «Сутарэнні Ромула». Аднойчы я прыходжу на працу, і мне калега кажа: "А ты была ў гістарычным музеі на новай выставе?", я кажу: "Не, а што там?", "А там – кажа, твая дачка вісіць". А там прывезлі экспазіцыю са Смаленскага музея. Карціны XIX стагоддзя. Ну, сабраліся мы з Веранікай (дачкой). Пайшлі мы ў гэты музей, ходзім, і на самай справе партрэт, а на ім стаіць мая Вераніка. І подпіс: "Князёўна Марыя Патоцкая". А мой муж, паэт Віктар Шміт, які раскопваў свой радавод, высветліў, што яго род ідзе ад нейкага Шніпа, які быў кіраўніком у графа Патоцкага. Разумееце? І ў мяне пачало працаваць уяўленне. Якім чынам іх рысы маглі праявіцца ў сям'і ўпраўляючага, і выснова гэтых маіх фантазій з'явіўся ў рамане.

- Якую параду вы дасце пачынаючым пісьменнікам?

- На самай справе, я заўсёды кажу сваім вучням: "Думайце сваёй галавой!». Гэта можна аднесці і да Вас-гісторыкаў, тым больш вам даводзіцца працаваць з крыніцамі.

--
Прафбюро гістарычнага факультэта

Яндекс.Метрика