Предлагаем вашему вниманию расписание игр чемпионата по баскетболу исторического факультета на призы профбюро.
Выратавальны круг,
або
Усё пра сацыяльную стыпендыю
Вось і назыходзе нарэшце зіма ды падступае такая доўгачаканая вясна. Большасць, напэўна, даўно забылася пра тое, як ішло змаганне з зімовай сесіяй. Большасць… але ёсць і тыя, хто яшчэ нядаўна змагаўся з апошнім іспытам ці залікам, які так моцна заняў абарону і ні як не жадаў паддавацца. Нарэшце ўсё атрымалася і перамога ў нас у руках, а дакладней, у залікоўцы. Але тут падступае новая праблема: сесія здадзена, а стыпендыя… а стыпендыя паляцела ў вырай і вернецца да нас не хутка, як мінімум праз семестр. Што рабіць? Дзе паратунак? Дзе збаўленне? А ўсё проста, галоўнае не хвалявацца і ведаць, што ёсць выратавальны круг – сацыяльная стыпендыя.
10.02.2012 (пятніца) у 14:30 у 44 аўдыторыі адбудзецца пашыранае пасяджэнне прафбюро гістарычнага факультэта.
На павестку выносяцца наступныя пытанні:
1. Засяленне ў інтэрнат.
2. Падрыхтоўка да справаздачнай канферэнцыі.
3. Бягучыя пытанні.
На пасяджэнне запрашаюцца ўсе студэнты, якія жадаюць атрымаць інфармацыю па вышэй пералічаных пытаннях.
Прысутнасць прафгрупаргаў 1-4 курсаў абавязкова. Прафгрупаргі да пасяджэння павінны вызначыць дакладную дату схода ў групе (аўдыторыя, дзень і час, калі будзе праходзіць сход групы). Сход павінен прайсці ў любы з вучэбных дзён на наступным тыдні (13.02.2012 – 18.02.2012).