Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

Навіны

Студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця "Стыль жыцця"

5 снежня на гістарычным факультэце БДУ прайшоў студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця. Не, вы не падумайце, тут не было просьбаў адмовіцца ад курэння і алкаголю. Ніхто не мяняў цыгарэты на цукеркі і тым больш не казаў аб тым, як гэта шкодна. Бо усе пра гэта ведаюць.

Мэтай гэтага мерапрыемства было паказаць студэнтам як крута весці здаровы лад жыцця. Для гэтага на факультэт былі запрошаны спецыяльныя госці.
Адкрывалася мерапрыемства маляўнічай фотазонай з надпісамі-матывацыямі і раздачай найсмачнейшых яблыкаў, як студэнтам, так і выкладчыкам. На ўвесь хол другога паверха гучала запальная музыка, і нашы арганізатары ўсяляк прыцягвалі аўдыторыю.

Давайце перанясемся крыху далей…

У 14: 30 пачалося самае цікавае. Сцены 45 аўдыторыі наведалі нашы першыя госці. Трэнера з фітнес-клуба "Планка" распавялі нашым студэнтам пра сваю школу, падзяліліся парадамі, правялі трэнінг аб здаровым харчаванні, падказалі парачку рэцэптаў і адказалі на пытанні. Дзяўчаты нават раскрылі адзін свой сакрэт: "Тры базавыя ідэі Планкі-баланс, здаровы сэнс і павага да ўласнага цела".

Цікава, праўда? Ну што ж, пойдзем далей.

Пасля займальнай лекцыі ад фітнес-трэнераў, да нас на агеньчык зайшоў прадстаўнік Псіхалагічнай службы БДУ. Свае зносіны з аўдыторыяй хлопец пачаў з маленькага практыкаванні. Маладым людзям было прапанавана на працягу 5 хвілін трымаць вакуум у галаве. Натуральна ўвесь час прысутнічалі адцягваючыя фактары. Варта адзначыць, што не ўсім студэнтам атрымалася справіцца з заданнем, але гэта не было падставай для суму. Не кожны можа справіцца з такім складаным заданнем з першага разу. Далей студэнтам было расказана аб тым, што такое сіла волі, матывацыя, самаацэнка. І тут мы атрымалі пару каштоўных саветаў. Самым галоўным быў: "Пакахаеце сябе і ніколі не пачынайце з рэзкіх пераменаў. Рухайцеся паступова і толькі тады даможацеся патрэбнага выніку"»

І завяршалі наш дзень студэнты БДМУ. Медыкі крэатыўна падышлі да пастаўленай задачы, і прыйшлі не толькі з маляўнічымі прэзентацыямі, але і прыцягнулі з сабой манекен, так бы мовіць, для больш навочнага прыкладу. Нашы студэнты змаглі даведацца больш аб сваіх зубах, як захаваць іх прыгажосць і здароўе. Атрымалі новыя звесткі аб працы свайго мозгу і яго развіцці. І нават змаглі навучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу не толькі на тэорыі, але і на практыцы. Трэба сказаць, што нашы калегі пасля мерапрыемства пагутарылі тэт-а-тэт з некаторымі студэнтамі і далі ім слушныя парады.

Каб падвесці вынік, трэба сказаць, што ўсе засталіся задаволеныя, і наша мерапрыемства прайшло на ўра!

Беражыце сваё здароўе і выбірайце свой стыль жыцця!

GGPTBauMUagМы аб'яўляем аб правядзенні "Дня здаровага ладу жыцця" 5 снежня 2018 года на гістарычным факультэце БДУ.

Не, мы не будзем прасіць вас адмовіцца ад курэння на перапынках і мяняць цыгарэты на цукеркі таксама не будзем.
Наша мэта - паказаць вам як крута весці здаровы лад жыцця.

Мы запрашаем усіх жадаючых на студэнцкі форум у падтрымку здаровага ладу жыцця " Стыль жыцця"
Калі: 5 сьнежня
У колькі: 13.00-17.00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў: з 21 лістапада да 3 снежня!

Вы даўно хацелі даведацца аб здаровым ладзе жыцця, аб спорце і правільным харчаванні? Тады гэта мерапрыемства дакладна для вас!

Што для гэтага трэба? Выдаткаваць ўсяго 1 хвіліну часу і прайсці рэгістрацыю па спасылцы

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdVC4WcSrpn4e2ZutMFpoGmgga5ooZrSdB7M2hlB1yj1e8Cjg/viewform

Мы запрашаем да ўдзелу любыя ВНУ і факультэты, нам не важна вы студэнты, магістранты або аспіранты, вам дакладна будзе цікава. 

А самае галоўнае, вас чакаюць цікавыя лектары! У рамках форуму плануюцца наступныя семінары:
1)"Здаровы лад жыцця, аб працы нашага мозгу і яго функцыях"
2) "Правільнае харчаванне і спорт"
3) "Сіла волі / матывацыя" - псіхалагічны трэнінг

Вашы пытанні вы можаце дасылаць нам на пошту This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Рэгіструйцеся і сачыце за навінамі! Вас чакае яшчэ шмат усяго цікавага.

--
Прафбюро гістарычнага факультэта

Яндекс.Метрика