Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

Навіны

IMG 053420 лістапада на базе гістарычнага факультэта адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай Людмілай Іванаўнай Рублеўскай. Гэтая цудоўная жанчына праславілася сваімі гісторыка-прыгодніцкімі раманамі, якія асвятляюць часы Вялікага княства Літоўскага. Творчасць Людмілы была высока ацэненая не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ва ўсім свеце - яе творы перакладзены на рускую, нямецкую, англійскую, польскую і дзясяткі іншых моў. Дарэчы, трэба адзначыць, што Людміла нядаўна адзначыла 35-гадовы юбілей свайго творчага шляху.

Перад тым як пагутарыць з самой пісьменніцай мы папрасілі студэнтаў адказаць на пытанне: "Чаго вы чакаеце ад дадзенага мерапрыемства?"І вось якія адказы атрымалі:

Наталля Траццякевіч: "Ну, па-першае даведацца яшчэ аднаго беларускага пісьменніка. Па-другое, бліжэй пазнаёміцца з творчасцю Людмілы Іванаўны".

Дар'я Латышэвіч:"Мне падабаецца гэтая жанчына і яе творчасць тым, што яна закранае беларускую гісторыю і піша так, што яе цікава чытаць".

І вось у 14:30 пачалося доўгачаканае мерапрыемства. Пісьменніца даволі падрабязна распавяла аб сваёй дзейнасці, шмат жартавала і з радасцю адказвала на пытанні студэнтаў.

Такім чынам, давайце пазнаёмімся з некаторымі адказамі яшчэ аднаго таленавітага чалавека нашага краю.

- Што вас звязвае з гістарычным факультэтам?

- На гістарычным факультэце мне цікава бываць, таму што гісторыя, не тое што адна з прафесій, а хутчэй кірунак майго жыцця. Вось як літаратура не Прафесія, Паэзія не прафесія, а спосаб ўспрымання свету, так і гісторыя была некаторым шляхам. Я нават неяк чула, што астролагі знайшлі зорку, якая адказвае за пачуццё гісторыі ў чалавека. Ці гэта яму цікава ці ён гэта адчувае, не ведаю.

- Амаль усе вашыя творы на гістарычную тэму, чаму?

- Я ў першую чаргу пісьменнік. Па гісторыі ў мяне напісана чыста гістарычных эсэ, артыкулаў, даследаванняў досыць шмат. У "Рыцарах і дамах Беларусі" я стараюся простымі словамі данесці да людзей, што гістарычны беларус не толькі пан сахі і косы, што ўсе ў нас было і рыцары, і дамы, і паэты, і філосафы, былі магнаты, якія асэнсоўвалі сябе як беларусы. Усё ў нас было, бо мы еўрапейскі народ і наша гісторыя-частка еўрапейскай гісторыі.

- Што вас натхняе на творчасць?

-Ведаеце, вельмі па-рознаму бывае. Вершы проста прыходзяць з вельмі моцнага пачуцця, ладу. Што да раманаў. Вось як з'явіўся раман «Сутарэнні Ромула». Аднойчы я прыходжу на працу, і мне калега кажа: "А ты была ў гістарычным музеі на новай выставе?", я кажу: "Не, а што там?", "А там – кажа, твая дачка вісіць". А там прывезлі экспазіцыю са Смаленскага музея. Карціны XIX стагоддзя. Ну, сабраліся мы з Веранікай (дачкой). Пайшлі мы ў гэты музей, ходзім, і на самай справе партрэт, а на ім стаіць мая Вераніка. І подпіс: "Князёўна Марыя Патоцкая". А мой муж, паэт Віктар Шміт, які раскопваў свой радавод, высветліў, што яго род ідзе ад нейкага Шніпа, які быў кіраўніком у графа Патоцкага. Разумееце? І ў мяне пачало працаваць уяўленне. Якім чынам іх рысы маглі праявіцца ў сям'і ўпраўляючага, і выснова гэтых маіх фантазій з'явіўся ў рамане.

- Якую параду вы дасце пачынаючым пісьменнікам?

- На самай справе, я заўсёды кажу сваім вучням: "Думайце сваёй галавой!». Гэта можна аднесці і да Вас-гісторыкаў, тым больш вам даводзіцца працаваць з крыніцамі.

--
Прафбюро гістарычнага факультэта

2 06 20164 чэрвеня студэнты гістфака наведалі УЗ "Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі". Яны пазнаёміліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія жывуць у доме дзіцяці, а так сама прывезлі падарункі. За сабраныя на гістфаку сродкі, мы змаглі прывезці не толькі цацкі, але і забяспечыць дзетак кампрэсарным інгалятарам і неабходнымі медыцынскімі прэпаратамі.
Вялікі дзякуй усім студэнтам, прафаргам, валанцёрам і ўсім тым, хто застаўся неабыякавым да нашай акцыі.

Яндекс.Метрика