Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

Навіны

 

У панядзелак, 4 сакавіка, на гістарычным факультэце БДУ адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнага бюро. На ёй былі падведзены вынікі ўсёй працы прафбюро факультэта за перыяд з 27 мая 2009 г. па 03 сакавіка 2013 г. Са справаздачай выступіў старшыня прафбюро студэнтаў Луцэвіч Аляксандр. Да дэлегатаў таксама прамовіў дэкан гістарычнага факультэта Сяргей Мікалаевіч Ходзін і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Бярэйшык Лілія Уладзіміраўна.

 

Працяглы час на гістарычным факультэце БДУ існуе праблема, звязаная з працай буфета – галоўнага месца харчавання для нашых студэнтаў. Асабліва набалелымі з’яўляюцца два пытанні: графік працы і асартымент буфета гістфака. Вядома, што раней буфет працаваў з 11:00 да 16:00. Гэты графік працы не задавальняў многіх студэнтаў, але асабліва тых, што вучацца ў другую зменю. Старшакурснікам проста не хапала часу перапынка, каб нармальна падсілкавацца перад заняткамі. Да таго ж большасць студэнтаў незадаволена і меню, якое прапануе наш буфет. Гэта, у сваю чаргу, пацвярджае апытанне, якое праводзілася прафбюро ў верасні 2012 г. сярод студэнтаў гістфака па дадзеным пытанні. Вось яго вынікі:

Так (задавальняе) 38.3%
Не 61.7%

Яндекс.Метрика