Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

Як атрымаць сацыяльную стыпендыю?

default

Выратавальны круг,

або

Усё пра сацыяльную стыпендыю

 

 Вось і назыходзе нарэшце зіма ды падступае такая  доўгачаканая вясна. Большасць, напэўна, даўно забылася пра  тое, як ішло змаганне з зімовай сесіяй. Большасць… але ёсць і  тыя, хто яшчэ нядаўна змагаўся з апошнім іспытам ці залікам, які  так моцна заняў абарону і ні як не жадаў паддавацца. Нарэшце  ўсё атрымалася і перамога ў нас у руках, а дакладней, у залікоўцы. Але тут падступае новая праблема: сесія здадзена, а стыпендыя… а стыпендыя паляцела ў вырай і вернецца да нас не хутка, як мінімум праз семестр. Што рабіць? Дзе паратунак? Дзе збаўленне? А ўсё проста, галоўнае не хвалявацца і ведаць, што ёсць выратавальны круг – сацыяльная стыпендыя.

У якім выпадку прызначаецца сацыяльная стыпендыя?

Склалася такая практыка, што сацыяльная стыпендыя прызначаецца студэнту ў двух выпадках:

1. Калі сярэдні бал паспяховасці за сесію ніжэй за ўстаноўлены для атрымання вучэбнай стыпендыі. Для гуманітарных факультэтаў гэта 6,0 бала.

2. Калі ў студэнта была акадэмічная запазычанасць і ён яе паспяхова ліквідаваў.

Хто можа прэтэндаваць на атрыманне сацыяльнай стыпендыі?

Права на прызначэнне сацыяльнай стыпендыі маюць:

- дзеці-сіроты, дзеці, пакінутыя без апекі бацькоў, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, а таксама асобы, якія страцілі апошняга з бацькоў у перыяд навучання пасля дасягнення імі ўзросту 18 год;

- з ліку дзяцей з сем'яў вайскоўцаў, загінуўшых (памерлых) ці стаўшых інвалідамі падчас праходжання ваеннай службы, рабочых і служачых, што займалі штатныя пасады ў вайсковых частках у складзе савецкіх войскаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, з сем'яў вайскоўцаў, загінуўшых (памерлых) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы, з сем'яў асоб кіруючага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, загінуўшых (памерлых) або стаўшых інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама загінуўшых (памерлых) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў;

- з ліку былых вайскоўцаў, стаўшых інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтвы ці захворванняў, атрыманых пры праходжанні ваеннай службы;

- інваліды, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супраціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага апьянення, членашкодніцтва;

- тыя, хто мае льготы ў адпаведнасці з артыкуламі 18 - 20, 21 -23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 06 студзеня 2009 г. №9-3 «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 17, 2/1561)

- з ліку жанчын, стаўшых на ўлік у жаночай кансультацыі да 12-тыднёвага тэрміна цяжарнасці;

- тыя, хто мае дзяцей ва ўзросце да 18 год;

- хворыя на сухоты;

Але студэнты, якія трапляюць у адну з гэтых катэгорый, могуць атрымаць сацыяльную стыпендыю толькі ў выпадку ліквідацыі ўсіх акадэмічных запазычанасцяў у вызначаны тэрмін. Сацыяльную стыпендыю можна атрымаць толькі два разы за ўвесь тэрмін навучаня.

А ці трэба для атрымання сацыяльнай стыпендыі пісаць заяву?

Склалася такая практыка, што для атрымання сацыяльнай стыпендыіі трэба напісаць заяву (форму можна ўзяць у дэканаце, у навучальна-вытворчай камісіі прафбюро, а таксама спампаваць на сайце пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў www.profkom.bsu.by.).

Яна павінна быць пададзена ў дэканат не пазней першай даты кожнага месяца. Калі заява пададзена пазней, то сацыяльная стыпендыя будзе прызначана, але пачынаючы з наступнага месяца.

 

І нарэшце, які зараз памер сацыяльнай стыпендыі?

Сацыяльная стыпендыя налічваецца штомесяц у памеры 298 000 рублёў (па стане на 01.01.2012 г.).

Па матэрыялах камісіі па навучальна-вытворчай рабоце прафбюро падрыхтаваў

Дзяніс Філіпчык, старшыня арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай камісіі прафбюро

Па пытаннях звяртайцеся да Ганны Пятровай 8(033)667-19-61 (МТС)

Яндекс.Метрика