Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

Асартымент буфета

 

Працяглы час на гістарычным факультэце БДУ існуе праблема, звязаная з працай буфета – галоўнага месца харчавання для нашых студэнтаў. Асабліва набалелымі з’яўляюцца два пытанні: графік працы і асартымент буфета гістфака. Вядома, што раней буфет працаваў з 11:00 да 16:00. Гэты графік працы не задавальняў многіх студэнтаў, але асабліва тых, што вучацца ў другую зменю. Старшакурснікам проста не хапала часу перапынка, каб нармальна падсілкавацца перад заняткамі. Да таго ж большасць студэнтаў незадаволена і меню, якое прапануе наш буфет. Гэта, у сваю чаргу, пацвярджае апытанне, якое праводзілася прафбюро ў верасні 2012 г. сярод студэнтаў гістфака па дадзеным пытанні. Вось яго вынікі:

Так (задавальняе) 38.3%
Не 61.7%

У сувязі з такім становішчам, прафбюро студэнтаў гістфака БДУ прыступіла да канчатковага вырашэння дадзеных набалелых пытанняў. Па ініцыятыве адміністрацыі і прафбюро факультэта была арганізавана сустрэча з тэхнолагам БДУ, на якой было вырашана падоўжыць час працы буфета гістфака да 16:30. Наступныя чатыры тыдні камісія па грамадскім кантролі за працай прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання праводзіла маніторынг працы буфета гістфака БДУ па новым графіку, падчас якога падлічваліся колькасць наведвальнікаў буфета і эканамічная мэтазгоднасць яго працы. У сярэднім, у дадзены час (16:00–16:30) абслугоўвалася 22-28 чалавек. З мэтай павелічэння колькасці наведвальнікаў буфета на факультэце праводзілася інфармаванне нашых студэнтаў аб змяненні рэжыму яго працы. Актыўны ўдзел прынялі ў ім прафгрупоргі і старасты груп. Акрамя таго, дадзена інфармацыя была размешчана на старонцы суполкі прафбюро гістфака БДУ Укантакце. Аднак варта адзначыць, што ў прамежак часу з 16:10 па 16:30 колькасць кліентаў буфета была невялікай: усяго 1-2 чалавекі (абумоўлена тым, што ў 16:10 у студэнтаў другой змены пачыналася пара). У сувязі з гэтым было вырашана скараціць час працы буфета да 16:10.

На адзначанай вышэй сустрэчы таксама была разгледжана праблема меню, якое прапануе наш буфет. У выніку было вырашана пашырыць яго асартымент новымі стравамі. Дзеля гэтага камісія па грамадскім кантролі за працай прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання запрасіла ўзоры меню іншых буфетаў і сталовых БДУ. Неўзабаве на падставе іх аналізу на старонцы суполкі прафбюро гістфака Укантакце былі праведзены два апытанні. Першае апытанне датычыла гарачых страў, другое – халодных закусак. Вось іх вынікі:

1) першае апытанне:
Какие из предложенных ниже основных блюд вы хотели бы видеть в буфете истфака БГУ?
Рыба "Минтай" жареная 3.3%
Бефстроганов 8.8%
Колбаски "Беловежские" жареные 11%
Тефтели по-деревенски 16.5%
Свинина, запеченная с сыром (помидорами) 40.7%
Жаркое по-домашнему со свининой 19.8%

2) другое апытанне:
Какие из предложенных ниже холодных закусок вы хотели бы видеть в буфете истфака БГУ?
Бутерброд с крабовыми палочками (запеченный) 11.8%
Бутерброд "Селянский" (цыпленок, горчица,
майонез, сыр, масло сливочное) 31.6%
Бутерброд "Аппетитный" (сыр, яйцо,
майонез, сыр, батон) 9.2%
Салат "Русалочка" (морская капуста,огурцы св.,
крабовые палочки, яйца, горошек, майонез) 18.4%
Салат "Школьные годы" (огурцы, капуста св.,
помидоры св., масло раст.) 28.9%

Тры стравы з кожнага апытання, якія “набралі” большую колькасць галасоў, у хуткім часе будуць уключаны ў меню буфета гістфака БДУ.

Аднак на гэтым праца прафбюро гістфака БДУ не спынена. Студэнты нашага факультэта і далей могуць уносіць свае ідэі і прапановы як па асартыменце буфета, так і, увогуле, па яго працы. Мы кожную ідэю разгледзім і паспрабуем яе ўвасобіць у жыццё.

Вадзім Козел

 

Яндекс.Метрика