Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнага бюро

 

У панядзелак, 4 сакавіка, на гістарычным факультэце БДУ адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнага бюро. На ёй былі падведзены вынікі ўсёй працы прафбюро факультэта за перыяд з 27 мая 2009 г. па 03 сакавіка 2013 г. Са справаздачай выступіў старшыня прафбюро студэнтаў Луцэвіч Аляксандр. Да дэлегатаў таксама прамовіў дэкан гістарычнага факультэта Сяргей Мікалаевіч Ходзін і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Бярэйшык Лілія Уладзіміраўна.

menic2Галоўнай часткай канферэнцыі стала абранне новага складу прафсаюзнага бюро. У выніку адзінадушнага галасавання новым старшынёй прафбюро стала Анастасія Мяніцкая. Яна стала пераемніцай Аляксандра Луцэвіча, які 4 гады адказна працаваў у прафсаюзнай арганізацыі.

На першым пасяджэнні прафбюро новаабраны склад размеркаваў паміж сабой пасады. Намеснікам старшыні стаў Міхаіл Кацянеў, сакратаром прафбюро – Бераснеў Ілья, а казначэем стаў Крэнт Дзмітрый.

Зараз увесь спіс новага складу прафбюро:
старшыня камісіі па жыллёва-бытавой рабоце – Кімбар Андрэй,
старшыня камісіі па навучальна-вытворчай рабоце – Жыгал Іван,
старшыня камісіі па інфармацыйнай і арганізацыйна-масавай рабоце – Курс Ігар,
старшыня камісіі па праектнай дзейнасці і культурна-асветніцкай рабоце – Нагдалян Андрэй,
старшыня камісіі па аздараўленчай, фізкультурна-масавай і спартыўнай рабоце – Лудзіч Андрэй,
старшыня камісі па грамадскаму кантролю за працай прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання – Варнашоў Дзмітрый,
старшыня камісіі па сацыяльнай рабоце - Саўко Іна.

На канферэнцыі за актыўны удзел і плённую працу ў рэалізацыі мэтаў прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў гістарычнага факультэта, адказнасць і творчы падыход да справы падзяку атрымалі: Філіпчык Дзяніс, Сямейка Дзмітрый, Гладкіх Вячаслаў, Маслоўскі Яўген, Ісакава Ганна.

Віншуем новую каманду і жадаем поспеху ў нялёгкай працы.

ІГАР КУРС,
старшыня камісіі па арганізацыйна-масавай і
інфармацыйнай рабоце прафбюро

Яндекс.Метрика