З 11 сакавіка па 2 красавіка на пляцоўцы спартыўнай залы гістфака БДУ адбыўся “Кубак прафбюро гістарычнага факультэта па баскетболе”.
У барацьбе за галоўны трафей сышліся 7 каманд і больш за 40 баскетбалістаў. Галоўным суддзём спаборніцтваў стаў Міхаіл Міхайлавіч Цыбульскі, якому ўдзельнікі і аргкамітэт чэмпіянату вельмі ўдзячны за высокі прафесіяналізм і аб‘ектыўнасць у яго складаным занятку.
Лёс жа першага месца вырашыўся толькі ў фінальным раўндзе. Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Дикие страусы Полесья”. Акрамя гэтага, аргкамітэтам турніра была вызначана сімвалічная зборная Кубка. У яе склад увайшлі Ягор Калеснік, Юрый Мароз, Маліка Гуль і Уладзімір Барташ, які таксама быў прызнаны і лепшым снайперам чэмпіянату. А MVP (самым каштоўным гульцом) спаборніцтваў стаў Аляксей Норман. Пераможцы атрымалі ганаровыя прызы.
Дзякуем усім гульцам і чакаем яшчэ больш удзельнікаў у наступным годзе!