Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Навіны

Каманда гістарычнага факультэта – пераможца брэйн-рынга, прысвечанага 100-годдзю ўтварэння БССР!

29 сакавіка 2019 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылася інтэлектуальная гульня, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Паміж сабой спаборнічалі каманды студэнтаў некалькіх беларускіх ВНУ, а таксама юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў БДУ. У шасці турах камандам-удзельніцам прапаноўвалася адказаць на шэраг пытанняў, прысвечаных значным падзеям, датам і асобам з гісторыі БССР. Асобныя туры былі прысвечаны веданню айчынных літаратуры і мастацтва, а таксама роднай мовы. Усімі камандамі былі прадэманстраваны выдатныя веды беларускай гісторыі XX стагоддзя. Пасля цяжкай, канкурэнтнай барацьбы 1-е месца заняла каманда гістарычнага факультэта БДУ (Дзмітрый Ганапольскі, Аляксандр Паршанкоў, Уладзіслаў Пупшыновіч, Іван Румчык, Юрый Тамковіч, Віктар Шадурскі), якая выступала пад назвай «Глыбокая плынь». Асаблівым прызам як лепшы ігрок турніру быў адзначаны капітан каманды – Аляксандр Паршанкоў.

Віншуем пераможцаў!

 

OZa7rG0sMvAЦябе падабаецца беларуская літаратура? Заўсёды марыў аб сустрэчы з беларускім пісьменнікам? Тады гэты пост для цябе!!!

ПРАФБЮРО ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА ладзіць сустрэчу з адной з самых знакамітых
беларускіх пісьменніц сучаснасці - Людмілай Іванаўнай Рублеўскай!

Л.І. Рублеўская праславілася сваімі гісторыка-прыгодніцкімі раманамі пра часы Вялікага княства Літоўскага. У сакавіку 2013 г. ўвайшла ў 10-ку самых паспяховых жанчын Беларусі 2013 г. Яе гісторыкацэнтрычныя раманы нічым не саступаюць раманам Уладзіміра Караткевіча. Творчасць Людмілы была высака адзначана ў свеце – яе творы перакладзены на рускую, нямецкую, англійскую, балгарскую, польскую і дзесяткі іншых моў.

У гэтым годзе яна адзначае 35 гадоў свайго творчага шляху
Запрашаем усіх жадаючых адзначыць гэта разам з намі і адной з самых выбітных
пісьменніц сучаснай Беларусі!

20 лістапада
14:30
Гістарычны факультэт БДУ, 45 аўдыторыя

Чакаем усіх!

7Yf6u1wzPgw«ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ» НА ГІСТАРЫЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ

Нашы пераможцы!

Віншуем Ігара Дабралета (2 курс, 1 група), Настассю Пекарскую (2 курс, 4 група) і Юрыя Тамковіча (2 курс, 1 група). 
Дзякуй за ўдзел і цудоўныя гісторыі з неверагоднымі фатаздымкамі!

Яндекс.Метрика