25 кастрычніка 2016 г. Савет па якасці адукацыі гістарычнага факультэта правёў сустрэчу “БДУ – наша альма-матар. Успаміны…”. Праз пару дзён ўсе факультэты БДУ будуць адзначаць 95-годдзе ўніверсітэта. У сценах нашай альма-матэр лунае атмасфера прадчування свята. Для нас гэтыя дні азначаюцца таксама святкаваннем дня нараджэння нашага факультэта. І сёння ў камернай, утульнай атмасферы была праведзена адкрытая лекцыя, прысвечаная ўспамінам выкладчыкаў, якія ўжо далёка не першае дзесяцігоддзе звязаны з гістарычным факультэтам. Менавіта яны прайшлі доўгі шлях ад сваіх першых гадоў студэнцтва да выкладчыцкай і навукова-даследчай дзейнасці. Перад студэнтамі выступілі загадчык кафедры Расіі ўсім вядомы Яноўскі Алег Антонавіч. У 1968 годзе ён паступіў на факультэт. Яноўскі А. А. вядомы нам не толькі як выкладчык, але і як дэкан нашага факультэта ў 1996-2000 гг., а таксама першы прарэктара БДУ. Сваімі ўспамінамі падзяліўся ўсімі любімы загадчык кафедры старажытнага свету і сярэдніх вякоў Фядосік В. А. Прафесар з'яўляецца адным з вядучых даследчыкаў антычнасці і сярэднявечча ў Беларусі. Са студэнтамі выкладчык падзяліўся самымі запамінальнымі ўспамінамі са студэнцтва, стажыроўкай у Пенсільванскім універсітэце ў Філадэльфіі. Цяпер прафесар Шупляк Пётр Аляксеевіч, а ў мінулым дэкан гістарычнага факультэта ў 1991-1996 гг., падзяліўся сваімі ўспамінамі аб навучанні ў Енскім універсітэце імя Ф.Шылера. Там ён на працягу некалькіх гадоў абараніў дысертацыю і скончыў аспірантуру. Як аказалася, Яноўскі А. А. і Фядосік В. А. былі аднагрупнікамі, што вельмі здзівіла студэнтаў, якія з цікавасцю слухалі гісторыі з мінулага. Па словах выкладчыкаў, нягледзячы на той перыяд, які прайшоў з часоў іх маладосці, на факультэце лунае ўсё тая ж атмасфера, студэнты імкнуцца атрымліваць веды. І кожны з выступоўцаў пажадаў навучэнцам развівацца, імкнуцца да ведаў і дасягаць новых вышынь.
Мы верым, што і праз пяць гадоў, калі наша альма-матэр будзе адзначаць стогадовы юбілей, студэнты і выкладчыкі зноў збяруцца, каб перадаваць гісторыю і традыцыі з пакалення ў пакаленне.
Аўтар: Лугіна Яўгенія
![]() |
![]() ![]() |
|
![]() |
![]() |