Каманда гістарычнага факультэта – пераможца брэйн-рынга, прысвечанага 100-годдзю ўтварэння БССР!
29 сакавіка 2019 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылася інтэлектуальная гульня, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Паміж сабой спаборнічалі каманды студэнтаў некалькіх беларускіх ВНУ, а таксама юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў БДУ. У шасці турах камандам-удзельніцам прапаноўвалася адказаць на шэраг пытанняў, прысвечаных значным падзеям, датам і асобам з гісторыі БССР. Асобныя туры былі прысвечаны веданню айчынных літаратуры і мастацтва, а таксама роднай мовы. Усімі камандамі былі прадэманстраваны выдатныя веды беларускай гісторыі XX стагоддзя. Пасля цяжкай, канкурэнтнай барацьбы 1-е месца заняла каманда гістарычнага факультэта БДУ (Дзмітрый Ганапольскі, Аляксандр Паршанкоў, Уладзіслаў Пупшыновіч, Іван Румчык, Юрый Тамковіч, Віктар Шадурскі), якая выступала пад назвай «Глыбокая плынь». Асаблівым прызам як лепшы ігрок турніру быў адзначаны капітан каманды – Аляксандр Паршанкоў.
Віншуем пераможцаў!
https://hist.bsu.by/by/studentam-2/sovet-po-kachestvu-obrazovaniya/novosti/8417-100-gado-bssr.html#sigProId8b13624aac