Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Таварыства беларускай мовы

15 мая ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбылася грандыёзная падзея - канцэрт “Легенды рок-музыкі па-беларуску”! Такога вы яшчэ не бачылі! У гэты дзень вы маглі пачуць любімыя песні ў зусім новым для вас фармаце. Былі прадстаўлены кампазіцыі наступных гуртоў: Three Days Grace, Linkin Park, The Cranberries, Metallica, Rammstein, Apocalyptica, Scorpions, Skillet, Evanescence, Queen, Green Day. Выконваліся песні студэнтамі гістфака, аматарамі і прафесійнымі музыкамі і спевакамі.

1Неверагодная падзея адбылася на гістарычным факультэце 21 лютага – першая беларускамоўная “Хвіліна славы”! 15 удзельнікаў паказалі ўсё, на што здатны, але былі тыя, хто зачараваў залу сваёй шчырасцю, яскравасцю і талентам: маладая зорачка Маргарыта Шабар(1 месца), чароўная дама Дар’я Карэтка(2 месца) і неверагодна таленавітая дзяўчына, ад песні якой змаўкаюць гаі і дрыжыць сэрца – Дар’я Алексеюк! Усе ўдзельнікі атрымалі цудоўныя падарункі і пазітыўныя эмоцыі! Так, на гістарычным факультэце Дзень роднай мовы адсвяткавалі з шыкам і размахам!

На гістарычным факультэце адбылося святкванне Дня Народзінаў вялікага беларускага класіка У. Караткевіча! У межах "Тыдня Караткевіча" суполка ТБМ "Варта" зладзіла шэраг мерапрыемстваў. Гэта, найперш, Круглы стол, на якім у цесным сяброўскім коле адбывалася абмеркаванне творчасці і жыцця пісьменніка, кожны меў магчымасць расказаць пра месца Караткевіча ў сваім жыцці. У завяршэнне ўсіх чакаў сюрпрыз - смачны торт, свечкі на якім задулі ўсім сяброўскім калектывам.

На наступны дзень, 25 лістапада, адбылася акцыя "Магічны капялюш":студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць атрымаць параду-цытату Караткевіча, а ў дадатак - цукерку. Завяршыўся "Тыдзень Караткевіча" эпічнымі падзеямі — першай п'есай на гістфаку "Млын на Сініх Вірах" і выступам цудоўнай беларускай спявачкі Кацярыны Ваданосавай.

Яндекс.Метрика