Галоўная

Факультэт

Адукацыйны працэс

Кафедры

Студэнтам

Навука

Абітурыенту

Выпускнікам

Фотагалерэя

Накірункі дзейнасці

Суполка ТБМ нашага факультэта з’яўляецца часткай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і падпарадкоўваецца непасрэдна ёй. Наша суполка прадстаўляе арганізацыю на факультэце і вядзе ад яе імя дзейнасць накіраваную на папулярызацыю беларускай мовы, гісторыі і культуры.

Асноўныя накірункі дзейнасці:

Падняцце аўтарытэта беларускай мовы, культуры, гісторыі сярод студэнтаў і культурнае ўзбагачэнне чалавека!

- Тэатральныя паказы са старажытнымі танцамі;
- Сустрэчы з выбітнымі беларусамі(паэтамі, музыкамі, пісьменнікамі);
- Арганізацыя разнастайных вандровак;
- Забаўляльныя мерапрыемствы кшталту «Хвіліны Славы»;
- Святкаванне дня народзінаў беларускіх класікаў;
- Паэтычныя спаборніцтвы;
- Беларускамоўныя кінапрагляды;
- Музычныя выступленні.

Яндекс.Метрика