Савет стараст – орган студэнцкага самакіравання, у які ўваходзяць усе старасты акадэмічных груп. Асноўнай задачай стараст з’яўляецца інфармаванне групы аб адукацыйным працэсе. Стараста дапамагае наладзіць сувязь з дэканатам, выкладчыкамі і студэнтамі. Стараста вядзе групу за сабой, заўсёды дапаможа парадай, падтрымае ў цяжкай сітуацыі і прапануе шляхі вырашэння розных праблем. У стараст таксама ёсць свае мерапрыемствы: «Ты-стараста» (ці, па-простаму, «Брыганціна»), курсы «Выхавай у сабе лідэра» і мерапрыемствы, прысвечаныя Дню старасты. Туды патрапіць можа абсалютна кожны стараста. «Калі ты актыўны, адказны, працавіты і прагнеш рэалізацыі сябе ў сценах універсітэта, то станавіся старастай і часткай нашай вялікай сям’і. Тут табе дапамогуць рэалізаваць твае ідэі па паляпшэнні дзейнасці Савета стараст. Тут ты знойдзеш новых сяброў і падтрымку».