Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Навіны

varta fk

Усім прывітанне, паважаныя сябры! Суполка «Варта» на гістфаку БДУ і Студэнцкі савет па якасці адукацыі і навуке запускаюць фотаконкурс да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа 

  • «Няма ў чалавека нічога прыгажэйшага і даражэйшага за Радзіму» - дадзеная цытата і стане тэмай. А якая яна, ваша Радзіма? Адкажыце на пытанне фотаздымкам!
  • Умовы конкурсу простыя: фатаграфуйце, дасылайце вашу работу нам на электронную пошту (This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.) і чакайце вынікаў
  • Дата правядзення: 26.09.2022 - 26.11.2022 (вынікі будуць падведзены да 15.12.2022)

 

Запрашаем усіх да ўдзелу!

19 верасня 2022 г. у рамках праекта “Дыялог культур і рэлігій” студэнты гістарычнага факультэта БДУ, у тым ліку чальцы Суполкі «Варта» наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у г. Мінску.

Гутарку са студэнтамі правёў член кананічнай рады Мінска-Магілёўскага архідыяцэзіі ксёндз Францішак Рудзь. Святар расказаў студэнтам пра гісторыю хрысціянскай царквы на тэрыторыі Беларусі, пра шматвяковыя традыцыі талерантнасці і добрасуседства і адзінства паміж вядучымі канфесіямі на беларускіх землях, пра традыцыі напісання ікон і алтарных карцін і гісторыю фарміравання Санктуарыя ў Будславе.

varta dbp

Добры дзень, паважаныя сябры. Як звычайна, у першую нядзелю верасня святкуецца Дзень беларускага пісьменства. Суполка «Варта» вам таксама прапануе далучыцца да святкавання дадзенага дня. У панядзелак, 5 верасня чакаем вас і вашых сяброў на першым паверсе гістфака БДУ на зоне актывацыі. Вас чакаюць прыгожыя паштовачкі, цікавая віктарына, салодкія цукерачкі і файныя налепачкі! Са святам!

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmiskonst 25 05 2023 2

 

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика