Добры дзень, шаноўныя сябры!
Наша суполка прапануе вам паўдзельнічаць ў анлайн-гульне “Таблетка пад язык”, прысвечанай 100-годдзю са дня народзінаў Андрэя Макаёнка. Усе ведаюць яго знакамітую камедыю “Зацюканы апостал”, аднак не ўсе адкажуць, калі нарадзіўся Андрэй Ягоравіч і хто быў яго лепшым сябрам. Пагэтаму мы і стварылі такую анлайн-гульню, каб праверыць вашы веды. Пераходзьце па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdp8Hp_i65EF..
17 кастрычніка 2020 года чальцы нашага аб’яднання у межах праекту “Памяць і Слава” прынялі ўдзел ва ўборцы могілак дзеячоў БДУ на Маскоўскіх могілках. Мы прыбралі магілы Кажушкова Анатоля Іосіфавіча і яго сям’і, Томіна Міхаіла Пятровіча, Нікольскага Мікалая Міхайлавіча. Без мінулага няма будучыні. Захаванне памяці-гэта справа, якую патрэбна рабіць.
Дарагія студэнты і выкладчыкі нашага (і не толькі) факультэта!
Запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах Таварыства беларускай мовы, прысвечаных міжнароднаму Дню роднай мовы!
Наш Тыдзень беларускай мовы будзе праходзiць так:
- 21 лютага 2020 г. — на другім паверсе (ля Пічэты), на вялікім перапынку (11.10—11.30) цябе будуць чакаць займальныя конкурсы і шмат чаго іншага…
- 24 лютага 2020 г. — Гасцёўня цёткі Ларысы (мы думаем ты зразумеў пра якую цётку ідзе гаворка). У нефармальнай абстаноўцы з салодкасцямі будзем размаўляць з Алесем Бразгуновым - паэтам, перакладчыкам, даследчыкам старабеларускай літаратуры (45 ауд. імя У.І.Пічэты, 14:30)
- 25 лютага 2020 г. — віктарына "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай" (25 ауд., 16:10). Збірай каманду і рэгіструйся (https://forms.gle/jShk8oVFLM473Hbj6), а ад нас цікавая гульня і падарункі ўсім удзельнікам).
Чакаем усіх! Прыходзь сам і прыводзь сяброў!