Галоўная

Факультэт

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

Адукацыйны працэс

Студэнтам

Абітурыенту

Навіны

PiSСуполка «Варта» ТБМ на гістарычным факультэце БДУ рэалізуе праект «Памяць і Слава». Дадзенаму праекту ўжо 1 год! Ён накіраваны на захаванне памяці аб прафесарах і выкладчыках нашага ўніверсітэта.

Кожны чалавек робіць крокі наперад у жыцці. Ён пакідае ўспаміны пра сябе, нейкія фотаздымкі, рукапісы, даследванні. Але перш за ўсё Ён застаецца ў нашых сэрцах. Аднак часам мы забываем пра гэтых людзей... Жудасна, калі мы ўсе ведаем пра нейкія адкрыцці чалавека, аднак нічога не ведаем пра яго жыццё і быт.

Мы шукаем перш за ўсе інфармацыю пра чалавека, потым могілкі, дзе ён пахаваны, і расказваем пра яго жыццё і лёс.
У межах дадзенага праекта мы праводзім пошукавыя работы на могілках г. Мінска (Маскоўскіх, Вайсковых і Кальварыйскіх). Затым праводзім іх добраўпарадкаванне, складаем інтэрактыўную мапу пахаванняў. Таксама ў рамках нашага праекта мы працуем над дакументальным цыклам фільмаў «Памяць і Слава».

Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на афіцыйнай старонцы нашага праекту ў ВК. Вось спасылка: https://vk.com/pamiac_i_slava J

Усім прывітанне! Дарагія студэнты і выкладчыкі нашага (і не толькі) факультэта! Сёння мы адзначаем Дзень Роднай мовы! І прапануем Вам паўдзельнічаць у віктарыне "21 пытанне да Дня Роднай мовы". Націскайце на спасылку, адказвайце на пытанні і самыя лепшыя атрымаюць падарункі.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScwr3yNkXmh5..

ShRMШаноўныя сябры! З нагоды набліжэння свята Дня роднай мовы, мы прапаноўваем Вам паўдзельнічаць у конкурсе творчых работ ад Таварыства беларускай мовы на гістфаку БДУ. Для ўдзелу вам трэба даслаць творчую працу: эсэ пра свой асабісты вопыт, пачуцці і стаўленне да беларускай мовы; малюнкі, калаж або фотаздымкі, якія нейкім чынам звязаны з роднай мовай.

Пераможцы будуць агучаны 21-га лютага і атрымаюць падарункі.

Крытэрыі ацэньвання для эсэ:
༄Лагічнасць аповеду,
༄асабістыя разважанні,
༄валоданне беларускай лексікай.
Крытэрыі для малюнкаў, калажоў і фотаздымкаў:
༄Нешта пра Беларусь і родную мову.

Вашы творы патрэбна даслаць на электронную пошту да 20 лютага 2021 года. This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Жадаем Вам поспехаў!

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmis   konst

Кантакты

220037, г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36
тэл. +375 17 360-09-14
e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. План праезду

Графік працы:
панядзелак–пятніца 8.20–20.30
субота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика