ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
У навуковым зборніку гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны», які выдаваўся з 2002 г. па 2017 г.апублікаваны навуковыя артыкулы ў адпаведнасці з профілем выдання: крыніцазнаўства, гістарыяграфія, архівазнаўства, дакументазнаўства, археаграфія і інш. дапаможныя дысцыпліны па наступных навуковых напрамках: гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання - 07.00.09; дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства - 05.25.02.
Зборнік уключаны ў Пералiк ВАК Рэспублікі Беларусь у якасці рэферуемага навуковага зборніка (Загад Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 г. № 84 (дадатак)) і адкрыты для маладых даследчыкаў: аспірантаў, дактарантаў і якія навучаюцца ў форме суіскальніцтва ў БДУ і іншых універсітэтах і навуковых установах.
Асноўнай задачай дзейнасці зборніка "Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны" з'яўляецца: публікацыя рукапісаў, якія адлюстроўваюць вынікі арыгінальных навукова-даследчых работ, тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў; публікацыя рукапісаў, якія асвятляюць сучасны стан асобных напрамкаў гістарычнай навукі; публікацыя найбольш значных матэрыялаў навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, нарад і інфармацыя аб развіцці навуковых школ, у тым ліку расійскіх і замежных.
Штогоднік на старонках выдадзеных 11 нумароў аб'яднаў гісторыкаў не толькі ўсяго факультэта, але і іншых універсітэтаў Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, калег з далёкага і блізкага замежжа. У ім прадстаўлены матэрыялы і артыкулы, што асвятляюць праблемы розных часовых перыядаў і розных тэрыторый, арыгінальныя аўтарскія падыходы і ацэнкі.
У кожным выпуску зборніка апублікаваны матэрыялы па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, славянскіх дзяржаў, гісторыі СССР і іншых дапаможных дысцыплін.
У лістападзе 2016 гады выйшаў апошні 11-ты выпуск навуковага зборніка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны».
Са студзеня 2017 года згодна загаду рэктара ад 28.09.2016 г. "Аб упарадкаванні выпуску навуковых перыядычных выданняў БДУ, прасоўванні іх ў сусветную навукова-адукацыйную прастору» выданне зборніка спынена.
Рэдкалегія дзякуе сваім аўтарам за ўдзел у стварэнні зборнікаў і запрашае да супрацоўніцтва на старонках навуковага перыядычнага выдання "Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя".
З матэрыяламі, апублікаванымі ў рамках штогадовага навуковага зборніка "Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны" Вы можаце азнаёміцца на нашым сайце: