Каманда гістарычнага факультэта – пераможца брэйн-рынга, прысвечанага 100-годдзю ўтварэння БССР!
29 сакавіка 2019 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылася інтэлектуальная гульня, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Паміж сабой спаборнічалі каманды студэнтаў некалькіх беларускіх ВНУ, а таксама юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў БДУ. У шасці турах камандам-удзельніцам прапаноўвалася адказаць на шэраг пытанняў, прысвечаных значным падзеям, датам і асобам з гісторыі БССР. Асобныя туры былі прысвечаны веданню айчынных літаратуры і мастацтва, а таксама роднай мовы. Усімі камандамі былі прадэманстраваны выдатныя веды беларускай гісторыі XX стагоддзя. Пасля цяжкай, канкурэнтнай барацьбы 1-е месца заняла каманда гістарычнага факультэта БДУ (Дзмітрый Ганапольскі, Аляксандр Паршанкоў, Уладзіслаў Пупшыновіч, Іван Румчык, Юрый Тамковіч, Віктар Шадурскі), якая выступала пад назвай «Глыбокая плынь». Асаблівым прызам як лепшы ігрок турніру быў адзначаны капітан каманды – Аляксандр Паршанкоў.
Віншуем пераможцаў!
Цябе падабаецца беларуская літаратура? Заўсёды марыў аб сустрэчы з беларускім пісьменнікам? Тады гэты пост для цябе!!!
ПРАФБЮРО ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА ладзіць сустрэчу з адной з самых знакамітых
беларускіх пісьменніц сучаснасці - Людмілай Іванаўнай Рублеўскай!
Л.І. Рублеўская праславілася сваімі гісторыка-прыгодніцкімі раманамі пра часы Вялікага княства Літоўскага. У сакавіку 2013 г. ўвайшла ў 10-ку самых паспяховых жанчын Беларусі 2013 г. Яе гісторыкацэнтрычныя раманы нічым не саступаюць раманам Уладзіміра Караткевіча. Творчасць Людмілы была высака адзначана ў свеце – яе творы перакладзены на рускую, нямецкую, англійскую, балгарскую, польскую і дзесяткі іншых моў.
У гэтым годзе яна адзначае 35 гадоў свайго творчага шляху
Запрашаем усіх жадаючых адзначыць гэта разам з намі і адной з самых выбітных
пісьменніц сучаснай Беларусі!
20 лістапада
14:30
Гістарычны факультэт БДУ, 45 аўдыторыя
Чакаем усіх!
«ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ» НА ГІСТАРЫЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ
Нашы пераможцы!
Віншуем Ігара Дабралета (2 курс, 1 група), Настассю Пекарскую (2 курс, 4 група) і Юрыя Тамковіча (2 курс, 1 група).
Дзякуй за ўдзел і цудоўныя гісторыі з неверагоднымі фатаздымкамі!
31 кастрычніка 2018 г. на гістарычным факультэце адбылася сустрэча, арганізаваная студэнцкім Саветам па якасці адукацыі, прысвечаная дню нараджэння БДУ.31 кастрычніка 2018 г. на гістарычным факультэце адбылася сустрэча, арганізаваная студэнцкім Саветам па якасці адукацыі, прысвечаная дню нараджэння БДУ.
На мерапрыемстве студэнты сустрэліся з дэканам гістарычнага факультэта Аляксандрам Генадзевічам Каханоўскім, загадчыкам кафедры гісторыі Расіі Алегам Антонавічам Яноўскім і загадчыкам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў Віктарам Анатольевічам Федосікам, якія падзяліліся сваім навуковым і жыццёвым вопытам з навучэнцамі гістарычнага факультэта.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася роля нашага факультэта ў гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асабліва сімвалічным стаў факт таго, што 31 кастрычніка 1921 г. у доме № 3 БДУ першую лекцыю для студэнтаў прачытаў прафесар Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі па тэме «Аб культуры Міжземнамор'я ў эпоху панавання Рыма".
19 лістапада 2016 г. Дэбат-клуб Студэнцкага савета па якасці адукацыі гістарычнага факультэта правёў прэзентацыю Клуба. Сцены нашай alma mater прымалі не толькі студэнтаў БДУ. У дэбатах удзельнічалі госці з МДЛУ і дэбатных аб'яднанняў Мінска. Пасля невялікага прывітання вопытныя дэбацёры абмяркоўвалі, ці трэба адмяняць абавязковую службу ва Узброеных Сілах Беларусі. Падвядзенне вынікаў, кава-брэйк – і ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у трэніровачных дэбатах.
Дзякуем за ўдзел і дапамогу ў правядзенні Андрэя Кімбара, Арцёма Міхайлавіча Назаранку, Алёну Дудар, Валерыю Лісейчыкаву, Ксенію Цыганок, Яну Дыбу, Дар'ю Карэтку, Віталя Лучыновіча, Яўгенію Лугіну, Мацвея Гарабчэнку, Філіпа Біканава, Таццяну Зінякову.
25 кастрычніка 2016 г. Савет па якасці адукацыі гістарычнага факультэта правёў сустрэчу “БДУ – наша альма-матар. Успаміны…”. Праз пару дзён ўсе факультэты БДУ будуць адзначаць 95-годдзе ўніверсітэта. У сценах нашай альма-матэр лунае атмасфера прадчування свята. Для нас гэтыя дні азначаюцца таксама святкаваннем дня нараджэння нашага факультэта. І сёння ў камернай, утульнай атмасферы была праведзена адкрытая лекцыя, прысвечаная ўспамінам выкладчыкаў, якія ўжо далёка не першае дзесяцігоддзе звязаны з гістарычным факультэтам. Менавіта яны прайшлі доўгі шлях ад сваіх першых гадоў студэнцтва да выкладчыцкай і навукова-даследчай дзейнасці. Перад студэнтамі выступілі загадчык кафедры Расіі ўсім вядомы Яноўскі Алег Антонавіч. У 1968 годзе ён паступіў на факультэт. Яноўскі А. А. вядомы нам не толькі як выкладчык, але і як дэкан нашага факультэта ў 1996-2000 гг., а таксама першы прарэктара БДУ. Сваімі ўспамінамі падзяліўся ўсімі любімы загадчык кафедры старажытнага свету і сярэдніх вякоў Фядосік В. А. Прафесар з'яўляецца адным з вядучых даследчыкаў антычнасці і сярэднявечча ў Беларусі. Са студэнтамі выкладчык падзяліўся самымі запамінальнымі ўспамінамі са студэнцтва, стажыроўкай у Пенсільванскім універсітэце ў Філадэльфіі. Цяпер прафесар Шупляк Пётр Аляксеевіч, а ў мінулым дэкан гістарычнага факультэта ў 1991-1996 гг., падзяліўся сваімі ўспамінамі аб навучанні ў Енскім універсітэце імя Ф.Шылера. Там ён на працягу некалькіх гадоў абараніў дысертацыю і скончыў аспірантуру. Як аказалася, Яноўскі А. А. і Фядосік В. А. былі аднагрупнікамі, што вельмі здзівіла студэнтаў, якія з цікавасцю слухалі гісторыі з мінулага. Па словах выкладчыкаў, нягледзячы на той перыяд, які прайшоў з часоў іх маладосці, на факультэце лунае ўсё тая ж атмасфера, студэнты імкнуцца атрымліваць веды. І кожны з выступоўцаў пажадаў навучэнцам развівацца, імкнуцца да ведаў і дасягаць новых вышынь.