Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Галерея "Деканы факультета"

 

Яновский Олег Антоновичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1996—2000 гг.

 

З верасня 1996 г. па верасень 2000 г. дэканам гістарычнага факультэта быў Алег Антонавіч Яноўскі, абраны Вучоным саветам на гэтую пасаду з ліку трох яго калег, вылучаных кафедрамі і асобнымі выкладчыкамі. Да гэтага ён на працягу пяці гадоў працаваў намеснікам дэкана.

 

 

Шупляк Петр Алексеевичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1991—1996 гг.

Нарадзіўся 8 жніўня 1943 г. у в. Брускаўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1970 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, а затым аспірантуру ў Йенскім універсітэце імя Ф. Шылера (Германія), паспяхова абараніўшы дысертацыю на ступень доктара філасофіі. З 1970 г. працуе ў БДУ выкладчыкам, дацэнтам, а з 1993 г. — прафесарам кафедры гісторыі новага і навейшага часу, чытае курсы па навейшай гісторыі краін Заходняй Еўропы і Амерыкі. Навуковыя інтарэсы звязаны з праблемамі германскай гісторыі перыяду Веймарскай рэспублікі, палітычнага развіцця ФРГ, а таксама міжнароднага рабочага руху ў навейшы час.

 

Загорульский Эдуард Михайловичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1986—1991 гг.

Нарадзіўся ў 1928 г. у г. Тула. Скончыў гістарычны факультэт МДУ (1953) і аспірантуру Аддзела археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР (1957). Кандыдат гістарычных навук (1963), доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986). Э. М. Загарульскі працуе на гістарычным факультэце БДУ з 1962 г., займаючы паслядоўна пасады ад выкладчыка да прафесара. У 1973 г. па яго ініцыятыве адкрыта кафедра археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін, якую ён узначальваў на працягу 24 гадоў.

 

Царюк Ираида Осиповнадэкан гістарычнага факультэта
ў 1973—1986 гг.

Нарадзілася 29 студзеня 1928 г. у в. Гаркавічы Сакольскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча). У кастрычніку 1939 г. выехала ў г. Беласток, дзе вучылася да ліпеня 1941 г. У 1948 г. скончыла Нясвіжскае педвучылішча і ў ліку 5 % навучэнцаў (за выдатную вучобу) была накіравана ў БДУ, які скончыла ў 1953 г. Вучылася ў аспірантуры па кафедры гісторыі КПСС БДУ, паспяхова завяршыла навучанне ў 1957 г. З 1957 па 1963 г. знаходзілася на партыйнай рабоце. У кастрычніку 1963 г. пераведзена на працу ў БДУ — на кафедру гісторыі КПСС. У 1965 г. І. О. Царук абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1976 г. 

 

Савочкин Петр Захаровичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1955—1973 гг.

Нарадзіўся ў в. Родзіна Вялякашкоўскага сельскага савета Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1931 г. закончыў Віцебскае педагагічнае вучылішча і да 1935 г. працаваў настаўнікам. У 1935 г. паступіў на гістарычны факультэт, які закончыў з адзнакай у 1940 г. З 1940 па 1946 г. служыў у Савецкай Арміі. З 22 чэрвеня па май 1945 г. прымаў удзел у баях з нямец-ка-фашысцкімі захопнікамі на розных франтах Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступені і пяццю медалямі. У 1946 г. пасля дэмабілізацыі паступіў у аспірантуру БДУ імя У. І. Леніна па кафедры гісторыі СССР, дзе вучыўся да 1949 г.

 

Сидоренко Алексей Исаевичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1953—1955 гг.

Нарадзіўся 14 сакавіка 1914 г. у п. Осава Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. З 15 год працаваў: спачатку ў гаспадарцы бацькоў, а з верасня 1929 г. — у мясцовым калгасе. У лютым 1932 г. па вярбоўцы паехаў у г. Макееўку (Украіна), дзе працаваў і вучыўся на вячэрнім аддзяленні рабфака (завод імя Кірава).

У чэрвені 1936 г. Аляксей Ісаевіч пераехаў у г. Мінск і прадоўжыў адукацыю на дзённым аддзяленні рабфака БДУ. У верасні 1937 г. ён паступіў на гістарычны факультэт БДУ, чатыры курсы якога завяршыў у чэрвені 1941 г. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. І. Сідарэнка змагаецца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў якасці палітработніка 16-й танкавай брыгады на Ленінградскім, Волхаўскім, 3-м Прыбалтыйскім франтах.

 

Нечай Федор Макарович (Макарьевич)дэкан гістарычнага факультэта
ў 1947—1953 гг.

Нарадзіўся ў в. Дзяражычы Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер Лоеўскі раён Гомельскай вобласці). У 1933 г. паступіў у педагагічны інстытут у Растове-на-Доне, дзе вучыўся ў 1937 г. У 1938 г. паступіў у аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдацкую дысертацыю «Саюзніцкая вайна ў крыніцах» абараніў у 1940 г. Дацэнт з 1941 г. Працаваў дэканам гістарычнага факультэта Чувашскага педагагічнага інстытута ў г. Чэбаксары (1941—1943). З 1943 па 1945 г. — намеснік дырэктара Чувашскага педінстытута. З 1945 г. назаўсёды звязаў свой лёс з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, распачаўшы тут сваю працу дацэнтам на кафедры старажытнай гісторыі. З 1947 па 1953 г. працаваў дэканам гістарычнага факультэта БДУ. З 1953 па 1955 г. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету, а з 1955 па 1977 г. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету i сярэдніх вякоў.

 

Шашков Лука Васильевичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1944—1947 гг.

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 г. у сялянскай сям’і ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Да ліпеня 1916 г. працаваў у гаспадарцы бацькі, вучыўся ў школе. У ліпені 1916 г. быў прызваны на вайсковую службу, дзе і знаходзіўся да сакавіка 1918 г. Улетку 1918 г. экстэрнам здаў экзамен на званне настаўніка і быў прызначаны на пасаду настаўніка Гарадзішчанскай пачатковай сельскай школы. У названай школе адпрацаваў настаўнікам адзін год. На працягу наступных трох гадоў працаваў загадчыкам валаснога аддзела народнай адукацыі, а пасля — загадчыкам школьнага аддзела народнай адукацыі.

 

дэкан гістарычнага факультэта
ў 1943—1944 гг.

Нарадзіўся 12 мая (па новым стылі) 1906 г. у п. Праскавея Свята-Крастоўскага павета (у савецкі час — Будзёнаўскага раёна) Стаўрапольскай губерні ў сям’і вясковага агранома і настаўніцы. Бацька Уладзіміра Іванавіча памёр ад сыпнога тыфу ў 1919 г. Па пэўных звестках, яго дзед Даніла Шаўчэнка з’яўляўся далёкім родзічам Тараса Шаўчэнкі.

Пьянков Алексей Петровичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1937—1941 гг., 1943 г.

Нарадзіўся 3 (16) сакавіка 1901 г. у г. Пярмі. У 1920 г. служыў у РККА. Скончыў у 1925 г. грамадска-эканамічнае аддзяленне педагагічнага факультэта Пермскага дзяржаўнага універсітэта. З восені 1934 г. пачаў выкладчыцкую працу ў Палтаўскім педінстытуце. У 1937—1941 гг. — загадчык кафедры гісторыі СССР і дэкан гістарычнага факультэта БДУ. З 1938 г. А. П. П’янкоў па сумяшчальніцтву працаваў у АН БССР, дзе з 1946 г. загадваў сектарам гісторыі СССР і БССР. У 1939 г. на Вучоным савеце БДУ абараніў кандыдацкую дысертацыю. У гады Вялікай Айчыннай вайны загадваў кафедрай гісторыі СССР у Молатаўскім дзяржаўным універсітэце.

 

Чимбург Иван Саввичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1936—1937 гг.

Нарадзіўся ў 1904 г. у в. Еўлічы Слуцкага раёна Бабруйскай (зараз — Мінскай) вобласці ў сялянскай сям’і. Да жніўня 1917 г. працаваў у бацькоўскай гаспадарцы. Пасля вучыўся ў беларускай земскай гімназіі ў г. Слуцку. І. С. Чымбург неаднаразова падкрэсліваў, што пакінуў вучобу ў гімназіі выключна з-за адсутнасці сродкаў для аплаты за навучанне. Ва ўсякім разе ў 1919—1921 гг. зноў працаваў разам з бацькам. З 1923 г. вучыўся ў БДУ, а пасля ў Саратаўскім дзяржаўным універсітэце.

 

Щербаков Василий Карповичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1934—1936 гг.

Нарадзіўся 27 лютага 1898 г. у в. Дуброўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У г. Рагачове В. К. Шчарбакоў уключыўся ў падпольную барацьбу супраць нямецкіх акупантаў, пачаў сур’ёзна займацца палітычнай дзейнасцю. У 1918 г. уступіў ў партыю бальшавікоў. У час грамадзянскай вайны абараняў савецкую ўладу на яе франтах. У 1923 г. скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу і ў 1930 г. прызначаны загадчыкам секцыі навукі і асветы ЦК КП(б)Б. У 1931 г. В. К. Шчарбакоў быў абраны акадэмікам Беларускай акадэміі навук і цалкам прысвяціў сябе навуковай і арганізацыйна-навуковай дзейнасці.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105konst   

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика