Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Галерея "Деканы факультета"

Пьянков Алексей Петровичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1937—1941 гг., 1943 г.

Нарадзіўся 3 (16) сакавіка 1901 г. у г. Пярмі. У 1920 г. служыў у РККА. Скончыў у 1925 г. грамадска-эканамічнае аддзяленне педагагічнага факультэта Пермскага дзяржаўнага універсітэта. З восені 1934 г. пачаў выкладчыцкую працу ў Палтаўскім педінстытуце. У 1937—1941 гг. — загадчык кафедры гісторыі СССР і дэкан гістарычнага факультэта БДУ. З 1938 г. А. П. П’янкоў па сумяшчальніцтву працаваў у АН БССР, дзе з 1946 г. загадваў сектарам гісторыі СССР і БССР. У 1939 г. на Вучоным савеце БДУ абараніў кандыдацкую дысертацыю. У гады Вялікай Айчыннай вайны загадваў кафедрай гісторыі СССР у Молатаўскім дзяржаўным універсітэце. А. П. П’янкоў быў сярод тых нешматлікіх супрацоўнікаў, якія аднаўлялі дзейнасць БДУ, гістарычнага факультэта на чыгуначнай станцыі Сходня пад Масквой. Складзены вучэбны план выконваўся з вялікімі цяжкасцямі. Урэшце гэта і перадвызначыла прызначэнне новым дэканам У. І. Шаўчэнкі, з якім у Аляксея Пятровіча склаліся даволі напружаныя адносіны. У жніўні 1945 г. А. П. П’янкоў вярнуўся на працу ў БДУ, дзе спачатку быў дацэнтам кафедры гісторыі СССР, а з лютага 1947 г. загадчыкам гэтай кафедры. З верасня 1948 г. — прарэктар па навуковай працы БДУ і па сумяшчальніцтву загадчык кафедры гісторыі СССР. У 1948 г. абараніў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце доктарскую дысертацыю на тэму: «Феадальныя адносіны ў Паўночна-Усходняй Русі да пачатку XVI ст.». Са студзеня 1950 г. — прафесар. У 1938—1947 гг. — дэпутат Мінскага гарсавета. Навуковая праца працякала ў дзвюх галінах: сацыяльная гісторыя Старажытнай Русі (прысвечаны дзве яго дысертацыі і некаторыя іншыя працы) і гісторыя Беларусі. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика