Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Галерея "Деканы факультета"

САВАЧКІН ПЁТР ЗАХАРАВІЧ

 

Савочкин Петр Захаровичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1955—1973 гг.

Нарадзіўся ў в. Родзіна Вялякашкоўскага сельскага савета Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1931 г. закончыў Віцебскае педагагічнае вучылішча і да 1935 г. працаваў настаўнікам. У 1935 г. паступіў на гістарычны факультэт, які закончыў з адзнакай у 1940 г. З 1940 па 1946 г. служыў у Савецкай Арміі. З 22 чэрвеня па май 1945 г. прымаў удзел у баях з нямец-ка-фашысцкімі захопнікамі на розных франтах Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступені і пяццю медалямі. У 1946 г. пасля дэмабілізацыі паступіў у аспірантуру БДУ імя У. І. Леніна па кафедры гісторыі СССР, дзе вучыўся да 1949 г.

З 1949 па 1955 г. працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР, у 1953 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З сакавіка 1950 г. да 1 верасня 1955 г. П. З. Савачкін працаваў загадчыкам кафедры, намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Мінскай школы прафруху ВЦСПС, сумяшчаючы гэта з выкладчыцкай працай у БДУ. У 1955 г. быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта, пасля неаднаразова перавыбіраўся на гэтую пасаду. Адначасова П. З. Савачкін з’яўляўся загадчыкам кафедры гісторыі СССР.

Разам з жонкай Тамарай Міхайлаўнай выхаваў трох дачок: Наталлю, Алену і Ірыну.

У сувязі з 60-годдзем за вялікую навукова-педагагічную і выхаваўчую працу П. З. Савачкін быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Пётр Захаравіч пакінуў пасаду дэкана 1 мая 1973 г., а 13 лістапада 1975 г. ён памёр. Усё старэйшае пакаленне гістарычнага факультэта з цеплынёй успамінае Пятра Захаравіча Савачкіна як удумлівага выкладчыка, клапатлівага настаўніка і вельмі чулага чалавека.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

GiP

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика