Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Галерея "Деканы факультета"

ЗАГАРУЛЬСКІ ЭДУАРД МІХАЙЛАВІЧ

 

Загорульский Эдуард Михайловичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1986—1991 гг.

Нарадзіўся ў 1928 г. у г. Тула. Скончыў гістарычны факультэт МДУ (1953) і аспірантуру Аддзела археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР (1957). Кандыдат гістарычных навук (1963), доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986). Э. М. Загарульскі працуе на гістарычным факультэце БДУ з 1962 г., займаючы паслядоўна пасады ад выкладчыка да прафесара. У 1973 г. па яго ініцыятыве адкрыта кафедра археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін, якую ён узначальваў на працягу 24 гадоў. У 1986—1991 гг. — дэкан гістарычнага факультэта. Яго навуковыя інтарэсы звязаны з вывучэннем праблем ранняга феадалізму і распрацоўкай уласнай канцэпцыі паходжання і ранняй гісторыі славян. Аўтарытэт і ўдзячнасць вучонаму прынеслі раскопкі дзяцінца старажытнага Мінска, вынікі якіх падведзены ў фундаментальнай працы «Возникновение Минска» (1982), і даследаванне раннефеадальнага замка Вішчын, дзе выяўлены унікальны па сваім складзе скарб старажытнарускіх срэбных упрыгожванняў і плацёжных грывен-зліткаў. Э. М. Загарульскі прымаў актыўны ўдзел у напісанні шэрага абагульняючых прац. Ён — адзін з аўтараў «Истории Белорусской ССР» (1961), «Гісторыі Беларускай ССР» (1972), «Гісторыі сялянства Беларусі» (1997). Яго падручнік «Археология Белоруссии» (1965) да цяперашняга часу застаецца базавым для распрацоўкі лекцыйных курсаў і падрыхтоўкі дыпламаваных спецыялістаў. Э. М. Загарульскі — аўтар вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы «Заходняя Русь IX—XIII ст.» (1998). Ён таксама быў ініцыятарам, рэдактарам і адным з выканаўцаў першага вучэбнага дапаможніка «Историческое краеведение Белоруссии» (1980). Акрамя таго ім напісаны шэраг раздзелаў падручніка для ВНУ «История БССР» (1981). Па падручніках Э. М. Загарульскага займаліся і займаюцца вучні сярэдніх школ. Ён — адзін з аўтараў «Истории БССР» (1989), а з 1998 г. па аўтарскім падручніку «Гісторыя Беларусі» займаюцца вучні 5 і 6-х класаў. Эдуард Міхайлавіч з’яўляецца аўтарам 9 манаграфічных прац і каля 100 навуковых і энцыклапедычных артыкулаў. Э. М. Загарульскі — сапраўдны член Беларускай акадэміі адукацыі (1996). За заслугі ў галіне навукова-педагагічнай дзейнасці ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1996 г. яму прысуджана ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105konst   logo1 RUS

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика