Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Галерея "Деканы факультета"

ЯНОЎСКІ АЛЕГ АНТОНАВІЧ

 

Яновский Олег Антоновичдэкан гістарычнага факультэта
ў 1996—2000 гг.

 

З верасня 1996 г. па верасень 2000 г. дэканам гістарычнага факультэта быў Алег Антонавіч Яноўскі, абраны Вучоным саветам на гэтую пасаду з ліку трох яго калег, вылучаных кафедрамі і асобнымі выкладчыкамі. Да гэтага ён на працягу пяці гадоў працаваў намеснікам дэкана.

  А. А. Яноўскі нарадзіўся 6 красавіка 1951 г. на Міншчыне ў сям’і франтавіка, старшыні калгаса і настаўніцы рускай мовы. Бацькоўскі дом стаяў на месцы савецкай пагранічнай за-ставы, недалёка ад былой мяжы паміж СССР і Польшчай. З маленства вучань Радашковіцкай васьмігодкі, а потым Заслаўскай сярэдняй школы меў магчымасць успрымаць не толькі палітычныя наступствы падзей 1939 г., але і адметнасці ў культуры, побыце, жыццёвых прыярытэтах, якія існавалі паміж «заходнікамі» і «саветамі», як у 1950—1960-я гг. у тых мясцінах называлі адзін аднаго дзве часткі беларускага народа, падзеленага Рыжскай дамовай у 1921 г. і зноў з’яднанага ў віхуры Другой сусветнай вайны. Гэтыя абставіны, расказы бацькі аб трагічных і адначасова слаўных гадах Вялікай Айчыннай вайны падштурхнулі выпускніка-медаліста дзесяцігодкі прыняць рашэнне стаць прафесійным гісторыкам.

 У 1968 г. Алег Яноўскі паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З таго часу ён ні аднаго дня не парывае сваю сувязь з «аlma mater». Пасля завяршэння з адзнакай студэнцкіх «штудзій» з 1973 г. ён прайшоў працоўны і творчы шлях ад старшага лабаранта музея гісторыі БДУ да дэкана гістфака, а потым першага прарэктара універсітэта, ад выкладчыка расійскай гісторыі да прафесара, загадчыка кафедры гісторыі Расіі.

Алег Антонавіч займаецца вывучэннем знешнепалітычных абставін фарміравання расійскай дзяржаўнасці ў XV—XVIII ст. І ў гэтай сувязі надае ўвагу сярэдневяковай гісторыі Беларусі. Адначасова паглыблена даследуе праблему станаўлення ў Беларусі вышэйшай адукацыі і асабліва культурны і грамадска-палітычны феномен Беларускага універсітэта ў 20—30-я гг. ХХ ст. У апошняе дзесяцігоддзе ён сканцэнтраваў намаганні на падрыхтоўцы падручнікаў па расійскай гісторыі, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для сярэдніх школ і ВНУ. Спіс яго навуковых, навукова-метадычных прац, падручнікаў, артыкулаў налічвае больш за 150 назваў. Пад навуковым кіраўніцтвам А. А. Яноўскага абаранілі кандыдацкія дысертацыі шэсць аспірантаў. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі» Беларусі.

 

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh   GK

105konst   

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика