Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

20181203 092141 1

3 снежня 2018 г. адбылася трэцяя сустрэча беларускіх і польскіх гісторыкаў пад назвай “Беларуска-польскі дыялог гісторыкаў па цяжкіх справах: Час пералому 1917-1921”, арганізатарамі якой выступілі гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнаўнага ўніверсітэта, Універсітэт ў Беластоку, Польскі інстытут ў Мінску. На гэты раз упершыню навуковую канферэнцыю прымаў польскі бок – Універсітэт у Беластоку. Яна праходзіла ў новапабудаваным Цэнтры культуры Беластоцкага ўніверсітэта. Гэтым разам сустрэча была прысвечана абмеркаванню праблем у важны для беларускага і польскага народаў перыяд – станаўлення дзяржаўнасці ў выніку ўздыма нацыянальных рухаў ва ўмовах зацятых войнаў у рэгіёне. Таму храналагічна разглядаемы перыяд быў акрэслены як “Час пералому 1917-1921”.

У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. З польскага боку прысутнічалі прадстаўнікі Універсітэта ў Беластоку, Вроцлаўскага ўніверсітэта, Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, Апольскага ўніверсітэта, Варшаўскага ўніверсітэта.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі устаноў-арганізатараў сустрэчы: дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А. Г. Каханоўскі, прарэктар Універсітэта ў Беластоку, прафесар В. Сляшыньскі і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Ц. Карпіньскі.

У якасці праблемнага поля для абмеркавання былі вынесены два найбольш важныя пытанні: “Палітычныя ўмовы пабудовы польскай і беларускай дзяржаўнасці пачатку ХХ ст. Параўнаўчы аспект” і “Значэнне польска-савецкай вайны для палякаў і беларусаў”. Падчас дыскусіі яе ўдзельнікі звярталі ўвагу на ўнутраныя і знешнія фактары станаўлення беларускай і польскай дзяржаўнасці, узаемадзеянне і супрацьстаянне польскіх і беларускіх палітычных лідэраў, спрабавалі даць ацэнку польска-савецкай вайны не столькі з пункту гледжання ваенных падзей, колькі паглядзець на гэтую з’яву комплексна, у тым ліку з перспектывы яе наступстваў для беларускага і польскага грамадстваў нават да сёняшніх дзён.

Удзельнікі сустрэчы закраналі розныя аспекты ў гісторыі беларускага і польскага нацыянальнага рухаў, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне незалежнай дзяржавы. Былі адзначаны розныя ўмовы, у якіх дзейнічалі польскі і беларускі нацыянальныя рухі, розная ступень кансалідацыі гэтых рухаў, іх узаемасувязі. Вялікая ўвага была нададзена фактару Першай сусветнай вайны, якая дэстабілізавала рэгіён і зварушыла традыцыйны лад жыцця насельніцтва. І, безумоўна, моцны ўплыў на фарміраванне палітычнай карты рэгіёна аказала польска-савецкая вайна, стаўленне да якой у беларускай і польскай гістарыяграфіі дыяметральна адрозніваецца. Відавочна, што і беларускі, і польскі бок прадставілі сваю аргументацыю і далі сваю ацэнку разглядаемых падзей. Аднак агульная атмасфера сустрэчы характарызавалася імкненнем выслухаць іншы бок, паспрабаваць зразумець пазіцыю калег суседняй краіны і выпрацаваць па магчымасці сумесны падыход і ацэнку гістарычнага мінулага. Як зазначалі прысутныя, менавіта дыялог, а не спрэчкі і абвінавачанні, дазваляе будаваць канструктыўныя адносіны як паміж навукоўцамі, так і паміж дзяржавамі.Інфармацыя пра сустрэчу знайшла адлюстраванне ў польскіх сродках масавай інфармацыі.

  1. http://www.uwb.edu.pl/nowosci/aktualnosci/polscy-i-bialoruscy-historycy-debatuja-o-sprawach-trudnych/e1b649fb
  2. http://bialystok.wyborcza.pl/bialystok/7,35241,24236197,sprawy-trudne-i-bolesne-spotkanie-historykow-z-polski-i-bialorusi.html
  3. http://www.wrotapodlasia.pl/pl/edukacja/edukacja_nauka/polsko-bialoruski-dialog-historykow-w-sprawach-trudnych-czas-przelomu-1917-1921-spotkanie-naukowe-na-uwb.html
  4. https://www.radio.bialystok.pl/wiadomosci/index/id/162696
  5. https://www.racyja.com/sumezhzha/belaruskiya-i-polskiya-gistoryki-abmya-2/
  6. https://bialystok.tvp.pl/40257586/spotkanie-historykow-z-polski-i-bialorusi

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://hist.bsu.by/faculty/novosti-fakulteta/8344-sustrecha-belaruskikh-i-polskikh-gistoryka-u-belastoku-03-12-2018.html#sigProId98aca9ba52

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика