Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у эпоху геапалітычных і сацыяльных зрухаў Новага і Навейшага часу», прысвечанай 25-годдзю кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ.

Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:
• станаўленне і ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці;
• сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства ў ХІХ - ХХ стст .;
• мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі;
• сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі ў XIX - пачатку XXI ст .;
• Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны;
• этна-канфесійныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў Новы і Навейшы час;
• сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння гісторыі Беларусі ХІХ - пачатку ХХІ ст.

Месца правядзення канферэнцыі: Мінск, гістарычны факультэт БДУ (вул. Чырвонаармейская 6)
Час правядзення канферэнцыі: 23 верасня 2019 г.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 верасня 2019 года даслаць на электронную скрыню арганізацыйнага камітэта Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. тэкст дакладу і заяўку ўдзельніка. У заяўцы абавязкова павінны быць указаны прозвiшча, iмя, iмя па бацьку (цалкам), вучоная ступень, вучонае званне, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, пасада, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты і тэма паведамленні. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўдзелу ў канферэнцыі і дакладаў для публікацыі. Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Адрас аргкамітэта: 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, гістарычны факультэт БДУ, каб. 41. Тэлефон для даведак: (+375 17) 327 63 71; e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вложения:
ФайлОписаниеРазмер файла
Скачать этот файл (BSU-2019-1..pdf)Інфармацыйны лістМіжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь у эпоху геапалітычных і сацыяльных зрухаў Новага і Навейшага часу» (23 верасня 2019 г., Мінск)89 kB

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика