Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

36 снежня 2019 г. адбылася чацвёртая сустрэча беларускіх і польскіх гісторыкаў пад назвай “450-годдзе Люблінскай уніі. Спадчына Люблінскай уніі ў традыцыі беларускай і польскай палітычнай думкі ў XVIII – XXI сі.””, арганізатарамі якой выступілі гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнаўнага ўніверсітэта, Універсітэт ў Беластоку, Польскі інстытут ў Мінску. Гэтым разам сустрэча была прысвечана абмеркаванню Люблінскай уніі і яе палітычных наступстваў, асаблівасцей развіцця беларускай і польскай палітычнай думкі на розных этапах развіцця беларускага і польскага грамадства і дзяржаў.

У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, а таксама Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З польскага боку прысутнічалі прадстаўнікі Універсітэта ў Беластоку, Вроцлаўскага ўніверсітэта, Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, Апольскага ўніверсітэта, Акадэміі спецыяльнай педагогікі ім. Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі устаноў-арганізатараў сустрэчы: прарэктар БДУ І. І. Янушэвіч, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А. Г. Каханоўскі, прарэктар Універсітэта ў Беластоку, прафесар В. Сляшыньскі і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Ц. Карпіньскі.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі закраналі розныя аспекты ў гісторыі Беларусі і Польшчы, звязаныя з падпісаннем Люблінскай уніі. Гэта перш за ўсё уплыў гэтага пагаднення на шляхі развіцця беларускіх зямель у XVI-XVIII ст., яго роля ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Прысутныя адзначалі існаванне альбо адсутнасць традыцый Люблінскай уніі ў гісторыі Беларусі і Польшчы ў ХХ – XXI ст. Размова шла пра традыцыі сеймікавання ў дзейнасці дваранскіх дэпутатскіх сходаў беларускіх губерній Расійскай імперыі, бачанне польска-літоўскіх уній беларускімі і польскімі нацыянальнымі дзеячамі ў пачатку ХХ ст., давалася характарыстыка польскай палітыцы федэралізму ў 1918-1920 гг., аналізавалася нацыянальная палітыка польскага ўраду ў эміграцыі і польскага руху супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны. Прысутныя звярнулі ўвагу і на сучасныя ацэнкі Люблінскай уніі і яе наступстваў у беларускім і польскім грамадстве і гістарычнай палітыцы дзвюх краін.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://hist.bsu.by/faculty/novosti-fakulteta/8498-sustrecha-belaruskikh-i-polskikh-gistoryka-u-minsku.html#sigProId0d143677d6

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика