21 лютага 2020 г. Таварыствам беларускай мовы была арганізавана зона актывацыі, дзе студэнты маглі пачаставацца дранікамі, атрымаць беларускія стужкі і налепкі, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах і паглядзець цікавыя дакументы з архіва У.А. Сосны, якія тычацца заснавання беларускамоўнай плыні на гістфаку.
У панядзелак, 24 лютага 2020 г. на выдатна прайшла Гасцёўня цёткі Ларысы! Студэнты факультэта паслухалі лекцыю даследчыка і паэта Алеся Бразгунова пра старабеларускую літаратуру, а Л.А. Гедзімін арганізавала салодкі стол!
На наступны дзень, адбылося апошняе мерапрыемства нашага Тыдня - віктарына "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай", у якой змагаліся тры каманды: "Падабайкі", "1,5 чалавекі" і "Ультраправаабаронцы". Перамогу ў зацятай барацьбе атрымала апошняя каманда. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы.
https://hist.bsu.by/faculty/novosti-fakulteta/8535-na-gistarychnym-fakultetse-zavershy-sya-tydzen-belaruskaj-movy.html#sigProIddc52a0c14f






