Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости факультета

12–14 мая 2020 г. у старажытным беларускім горадзе Барысаве адбыўся Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Алімпіяда праводзілася на базе Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. Па выніках папярэдніх этапаў права ўдзельнічаць у фінале Рэспубліканскай алімпіяды атрымалі 29 вучняў 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У роўнай меры былі прадстаўлены ўсе вобласці Рэспублікі Беларусь, а таксама горад Мінск і Ліцэй БДУ. Журы Алімпіяды складалася з 6 чалавек, чацвёра з якіх прадстаўлялі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: дацэнты кафедры гісторыі Расіі Сцяпан Мікалаевіч Цемушаў і Віктар Адамавіч Кахновіч, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Андрэй Мікалаевіч Максімчык і старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства Арцём Міхайлавіч Назаранка. Старшынёй журы з’яўляўся загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук, дацэнт Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык. Пасля праверкі адказаў удзельнікаў Алімпіяды былі выяўлены 13 пераможцаў, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі I–III ступеняў. У неафіцыйным камандным заліку лідарам па выніках 2019/2020 навучальнага года аказалася Гомельская вобласць (2 дыпломы I-й ступені і адзін дыплом III-й ступені). Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае ўсіх удзельнікаў Заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі працягнуць навучанне ў сваіх сценах (уладальнікі дыпломаў усіх 3-х ступеняў залічваюцца ў склад студэнтаў без уступных выпрабаванняў).

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика